Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галасы зь менскага Маршу Свабоды. Тры цытаты са стрыму Свабоды


Марш Свабоды ў Менску
Марш Свабоды ў Менску

У Менску адбываецца самы шматлюдны марш у гісторыі Беларусі: паводле падлікаў, сабраліся больш за 200 тысяч чалавек.

Мужчына, 65 гадоў

«Я 30 гадоў чакаў гэтага моманту, каб Беларусь стала свабоднай. Мы прагонім ўладу карнікаў: Лукашэнку, Караева, Карпенку, Караніка (кіраўнік дзяржавы, міністры ўнутраных справаў, адукацыі, аховы здароўя). Беларусь будзе вольнай!».

Пэнсіянэрка, 70 гадоў

«Я першы раз у жыцьці бачу, каб людзі так радаваліся. Мы шчасьлівыя, мы прадчуваем, што будзем шчасьлівыя надалей. Нам гэтая ўлада надакучыла, надакучыла ў гэтым калгасным прыгоне жыць».

Ксёндз Юры Санько зь Менску

«Мы пасьля службы зь вернікамі пайшлі сюды, бо гэта дзень адзінства беларускага народу, гэта сьвята. Спадзяемся на справядлівасьць на нашай зямлі. Зараз адбываецца суд над Беларусьсю, тут паўмільёна людзей. Такога не было ніколі, каб беларусы настолькі аб’ядналіся. Гэта сьвята свабоды!».

У Менску 16 жніўня таксама зьбіраліся прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак з усёй Беларусі іх здолелі мабілізаваць ня болей за 10 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG