Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прабачце нам». Настаўнікі выйшлі з пратэстам у цэнтар Менску


Некалькі дзясяткаў настаўніц сабраліся з плякатамі каля Белдзяржфілярмоніі. Яны пратэстуюць супраць гвалту сілавікоў і фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Па словах прысутных, там сабраліся настаўнікі, якія адмовіліся ад працы ў выбарчых камісіях.

«Я чакаю, пакуль скончыцца ціск, каб 1 верасьня дзеткі прыйшлі і мы паглядзелі ім у вочы з гонарам і сумленьнем, што мы будзем несьці ім веды. Прабачце нам», — сказала адна з настаўніц.

«Я супраць гвалту і за сумленныя выбары», — кажа іншая ўдзельніца.

Настаўніцы трымаюць у руках плякаты «2+2=4. 80% — хлусьня», «Спыніце насільле», «Я настаўнік і хачу гэтым ганарыцца».

«У нас зусім не засталося правоў. У настаўнікаў адны абавязкі. Настаўнік неўзабаве дыхаць ня зможа. Горшай працы, чым праца настаўніка, у нашай краіне сёньня бадай што няма», — сказала яшчэ адна ўдзельніца акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG