«Ланцугі салідарнасьці» ў Магілёве, Браславе і ў вёсцы Багушова Менскага раёну
7 параненых у крытычным стане. Валянтэры сабралі зьвесткі аб парушэньнях правоў удзельнікаў мірных пратэстаў
Валянтэры грамадскага аб’яднаньня «Зьвяно» адшукалі ў лякарнях Менска 120 чалавек і апыталі 30 пацярпелых, якія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці. Па некаторых выпадках ёсьць аўдыё або відэаматэрыялы.
Магілёў. Пратэстоўцы супраць гвалту прыйшлі да аблвыканкаму. ФОТА
Уздоўж праезнай часткі праспэкту Міру цяпер, як перадае журналіст на месцы, больш за дзьве сотні чалавек. Многія зь дзецьмі. У руках кветкі. Скандуюць «Жыве Беларусь». У людзей у руках шмат бел-чырвона-белых сьцягоў.
Школьніка ўвялі ў штучную кому пасьля зьбіваньня амапаўцамі
12 жніўня супрацоўнікі АМАПу напалі на 16-гадовага Цімура М., які ішоў да свайго сябра. Хлопец, які сёлета скончыў 9 клясу, трапіў у рэанімацыю, яго ўводзілі ў кому і падключалі да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
«Белавія» і супрацоўнікі менскага аэрапорту далучыліся да страйку
Супрацоўнікі кампаніі «Белавія» і Нацыянальнага аэрапорту «Менск» правялі акцыю пратэсту і падтрымалі страйк. Людзі трымалі ў руках літары, зь якіх складваўся лёзунг «Мы супраць гвалту». Таксама бачныя белыя і чырвоныя балёнікі і нацыянальныя сьцягі.
Як піша «Медиазона», супрацоўнікі кампаніі «Белавія» выйшлі на пратэст, бо на адным з пасьлявыбарчых мітынгаў моцна зьбілі пілёта кампаніі. Супрацоўнікі зьвязваліся з кіраўніцтвам наконт гэтага — тое «сьлёзна прасіла не баставаць, іначай кампанія памрэ тут жа».
Акцыя супраць гвалту каля БДУ у Менску
Фота Арцёма Ляшко.
Сябра выбарчай камісіі: У выніковым пратаколе Ціханоўскай «не залічылі» 130 галасоў
Свабода паразмаўляла зь сябрам выбарчай камісіі настаўніцай Дар’яй Мама, якая не падпісала выніковы пратакол, у якім колькасьць галасоў за Ціханоўскую была заніжаная прыкладна на 130.
«У АМАП зьвярыныя вочы». Пад гомельскім ІЧУ галадае маці затрыманага
Жыхарка Гомлі Натальля Марчанка абвясьціла галадоўку пад гомельскім ізалятарам часовага ўтрыманьня. Там адбывае суткі яе сын Кірыла. Яго схапілі і жорстка зьбілі 12 жніўня.
Ад рытуальнай залі людзі калёнай пайшлі да «Пушкінскай»
Труну зь целам Аляксандра Тарайкоўскага павезьлі на Заходнія могілкі. Ад рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага людзі пайшлі калёнай у некалькі соцень чалавек да мэтро «Пушкінская», дзе працягваецца грамадзянская цырымонія разьвітаньня з загінілым удзельнікам пасльявыбарчых пратэстаў.
Людзі сталі на калені, калі выносілі труну з Тарайкоўскім
Разьвітаньне з Аляксандарм Тарайкоўскім у рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага заканчваецца. Труну выносяць, людзі сталі на калені, аплядуюць, паказваюць знак вікторыі і крычаць «Слава герою!». «Жыве Беларусь!»
Праз рытуальную залю прайшло каля 800 чалавек, якія паклалі кветкі і вянкі. Ля труны былі бацька, сястра і іншыя сваякі, яны плакалі. Людзі да іх не падыходзяць, бо працаўнікі рытуальнай залі папрасілі, каб не турбавалі сям’ю, мітынгу няма.
Магілёў. Пратэстоўцы супраць гвалту прыйшлі да аблвканкаму. Уздоўж праезнай часткі праспэкту міру цяпер, як перадае журналіст на месцы, больш за дзьве сотні чалавек. Многія зь дзецьмі. У руках кветкі. Скандуюць «Жыве Беларусь», ёсьць бел-чырвона-белыя сьцягі. Аўтамабілісты вітаюць сыгналамі. Людзі кажуць, што будуць стаяць, пакуль ня выйдзе кіраўніцтва вобласьці
Горадня. Калёна зь дзясяткаў дэсантнікаў прайшла па цэнтры горада з плякатам «Мы з народам». Дарылі дзяўчатам кветкі.
Гэта супрацоўнікі «Белавія», яны таксама выйшлі на пратэст супраць гвалту
У Малілёве пратэстоўцы супраць гвалту прыйшлі да аблвканкаму
Уздож праезнай часткі праспэкту Міру цяпер больш за дзвье сотні чалавек. Многія зь дзецьмі. У руках кветкі. Скандуюць «Жыве Беларусь». Бел-чырвона-белыя сьцягі. Аўтамабілісты вітаюць сыгналамі. Людзі кажуць, што будуць стаяць пакуль ня выйдзе кіраўніцтва вобласьці.
Менск, Пушкінская цяпер
Шмат людзей і на Альшэўскага, дзе з загінулым разьвітваюцца сваякі
Кандыдат Чэрачань адмовіўся прызнаваць афіцыйныя вынікі выбараў
«Ня бачым падставаў прызнаць вынікі выбараў, якія мусілі прайсьці ў Беларусі 9 жніўня. Нармальнай электаральнай працэдуры — законнай і мірнай — не
Роварная кампания Kolobike дапаможа фінанасава пацярпелым на мірных акцыях
Менскі сэрвіс пракату Kolobike пачаў вяртаць ровары ў горад, праца аднаўляецца ад 15 жніўня пасьля 8 дзён недасяжнасьці, піша Tut.by.
Грошы, заробленыя з 15-га па 20-га, абяцаюць накіраваць на падтрымку пацярпелых на мірных акцыях. Раней карыстальнікаў сэрвісу, якія былі побач зь месцамі перадвыбарных акцыяў, штрафавалі за адсутнасьць люстэрак на пракатных роварах.
Рада інтэлігенцыі заклікала сабраць круглы стол для абмеркаваньня сытуацыі пасьля выбараў
«Народ выступіў нечакана моцна і аб яго проста разьбілася тая страшная сіла, — адзначыў Уладзімер Колас. — Беларусы заслужылі, каб гэты чысты парыў да свабоды быў пачуты. Мы абавязаныя зрабіць усё, каб пазьбегнуць расчараваньня і ня даць скарыстацца сытуацыяй недастойным людзям. Рада інтэлігенцыі выступае за тое, каб разам знайсьці выйсьце зь цяперашняй сытуацыі. Мы прапануем сваю пасярэдніцкую ролю для скліканьня аргкамітэту і правядзеньня круглага стала з шырокім грамадзкім удзелам».
Зяленскі: ня дай Бог Беларусі атрымаць у сябе Данбас
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў «дзіўным», «некарэктным» і «непрымальным» рашэньне ўладаў Беларусі перадаць Расеі 32 баевікі ПВК «Вагнэр», многія зь якіх, як сьцьвярджаецца, раней ваявалі ў Данбасе супраць украінскіх войскаў.