Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі яшчэ 5 валянтэраў штабу Віктара Бабарыкі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

13 жніўня выбарчы штаб экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі паведаміў пра 7 затрыманых валянтэраў.

У чым іх абвінавачваюць, невядома, у сувязі з падпіскамі аб неразгалошваньні.

12 жніўня затрымалі 5 валянтэраў штабу Віктара Бабарыкі. Яны, меркавана, фігуруюць у крымінальнай справе паводле арт. 293 («масавыя беспарадкі»). Штабу Віктара Бабарыкі вядома пра пяць затрыманьняў. Гэта Левон Халатр'ян, Антон Бяленскі, Арцём Панасюк, Дзьмітры Нагайчанка, Андрэй Пазьняк.

У той жа дзень штаб Віктара Бабарыкі распаўсюдзіў адказ на абвінавачаньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У ім тры пункты.

  1. Штаб Віктара Бабарыкі і ўсе прадстаўнікі штабу, упаўнаважаныя рабіць публічныя заявы, заўсёды казалі аб выкарыстаньні толькі законных і мірных дзеяньняў у рамках выбарчай кампаніі і па-за ёю.
  2. Мы сапраўды за апошнія дні страцілі сувязь з многімі валянтэрамі. У нас ёсьць інфармацыя аб затрыманьні пяцёх зь іх.
  3. Мы неаднаразова заяўлялі пра неабходнасьць спыненьня гвалту і лічым, што адказнасьць за тое, што адбываецца, ляжыць на беларускіх уладах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG