Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўны сьвятар у Гомлі выйшаў на адзіночны пікет. ФАТАФАКТ


Сьвятар Уладзімер Драбышэўскі
Сьвятар Уладзімер Драбышэўскі

Гомельскі праваслаўны сьвятар Уладзімер Драбышэўскі выйшаў на адзіночны пікет насупраць будынку ўпраўленьня Сьледчага камітэту Гомельскай вобласьці на вуліцы Савецкай. Ён трымае плякат «Спыніце гвалт!»

«Я прыйшоў да радзільні. Тут, дзе цяпер Сьледчы камітэт, была радзільня раней, і не было грошай яе адрамантаваць. Радзільню перарабілі на Сьледчы камітэт. На маці і дзяцей няма грошай, а на сілавыя структуры ёсьць», — зазначыў сьвятар.

Ён прыйшоў з плякатам «Спыніце гвалт», бо ён супраць «той сытуацыі, якая адбываецца ў краіне».

«Я бачу і чую пра масавыя затрыманьні, пра тое, як катуюць затрыманых, як яны крычаць з двароў РАУС, я не магу маўчаць. Я вельмі хвалююся і плачу. Я грамадзянін, хрысьціянін», — дадаў Уладзімір Драбышэўскі.

Ён служыць сьвятаром ужо 20 гадоў, 13 зь якіх — у прыходзе Іаана Кармянскага ў Гомлі. Нядаўна сьвятара звольнілі зь япархіі. «Нібыта за прагул, насамрэч за тое, што я маю свой погляд і гучна яго выказваю. Але я застаюся сьвятаром», — сказаў пікетовец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG