Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасла Беларусі выклікалі ў МЗС Чэхіі з нагоды слоў Лукашэнкі аб кіраваньні пратэстамі


Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота.
Аляксандар Лукашэнка. Ілюстрацыйнае фота.

Міністэрства замежных справаў Чэхіі выклікала пасла Беларусі пасьля заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку пра тое, што пратэстамі ў яго краіне кіравалі з-за мяжы, у тым ліку з Чэхіі. Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Чэхіі Томаш Пэтршычэк, піша rbc.

Лукашэнка заяўляў: «З Польшчы, Вялікай Брытаніі і Чэхіі былі званкі, кіравалі нашымі, прабачце мяне, авечкамі: яны не разумеюць, што робяць, і імі пачынаюць ужо кіраваць».

«Амбасадар Беларусі быў выкліканы ў сераду ў МЗС для дачы тлумачэньняў з нагоды заявы прэзыдэнта Лукашэнкі, зь якім мы ніякім чынам ня можам пагадзіцца. Мы хочам высьветліць, чаму ён вымавіў такія словы. Чакаем прад'яўленьня доказаў. Мы выказалі рашучы пратэст у сувязі з гэтай заявай, накіраванай супраць Чэхіі», — сказаў міністар журналістам.

Раней ён заяўляў, што ўлады Чэхіі ня маюць дачыненьня да пратэстаў. Томаш Пэтршычэк адзначыў, што Аляксандар Лукашэнка не даваў ніякіх доказаў.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG