Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску дзяўчына сфатаграфавала людзей у цывільным, да яе спрабуюць трапіць у кватэру


Жыхарка Менску Яна зьняла на тэлефон людзей у цывільным, калі яны некарэктна паводзілі сябе з бабуляй. Яны гэта пабачылі і паказалі жэст, які значыць, што хутка ў яе будуць праблемы.

У раёне Камароўскага рынку 12 жніўня жанчыны сталі ў ланцуг салідарнасьці на знак з нязгодай супраць дзеяньняў сілавікоў цягам трох дзён. Жыхарка Менску Яна назірала за гэтым са свайго вакна. Яны заўважылі некалькі чалавек у цывільным з рацыямі, калі да тых падышла бабулька, каб пагаварыць, яны пачалі дэманстратыўна кашляць ёй у твар. Тады дзяўчына зрабіла здымак на тэлефон і пачала крычаць ім. Ёй прыгразілі.

«Мы глядзелі з вакна на акцыю пратэсту, сфатаграфавалі дзьвюх падазроных людзей з акцыі. Калі яны пачалі кашляць на бабульку, мы закрычалі, сказалі, што маем іх фота. Яны матам закрычалі на нас, адзін правёў рукой па горле. Пасьля гэтага мы пазачынялі дзьверы, да пад’езду падагналі міліцэйскую машыну, спрабавалі трапіць у пад’езд і патрапілі. Званілі нам і суседзям, але ім не адчынялі. Пасьля машына ад’ехала, але нам яшчэ 15 хвілін таму званілі», – расказвае Яна.

Сёньня ў шматлікіх месцах па Беларусі людзі становяцца ў ланцугі салідарнасьці на знак пратэсту супраць сілавых мэтадаў, якія ў Менску ўжывалі на працягу трох дзён у адносінах да дэманстрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG