Каля Палацу Рэспублікі ў Менску заўважаная машына хуткай дапамогі, якой кіруюць людзі ў масках. Фатаздымак, які гэта пацьвярджае, мы атрымалі ад чытача.
У панядзелак увечары сьведкі пратэсту каля гандлёвага цэнтру «Рыга» паведамілі Свабодзе, што калі прысутныя расступіліся і ўпусьцілі ў кола тры машыны хуткай дапамогі, адтуль з вокнаў выкінулі пакеты зь невядомым зьмесьцівам і паехалі далей.