Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы дарадца Пуціна: Лукашэнка прайграў з «разгромным лікам» і сыдзе


Андрэй Іларыёнаў
Андрэй Іларыёнаў

Аляксандар Лукашэнка прайграў прэзыдэнцкія выбары з «разгромным лікам», і раней ці пазьней беларускі народ прымусіць яго сысьці.

Такую думку расейскі палітык і эканаміст Андрэй Іларыёнаў, былы эканамічны дарадца Ўладзіміра Пуціна і цяперашні навуковы супрацоўнік Вашынгтонскага інстытуту Катона, выказаў 10 жніўня ў відэаінтэрвію ўкраінскаму журналісту Дзьмітрыю Гардону.

Выказваньні Іларыёнава сьцісла:

  • Сьвятлана Ціханоўская набрала ў 5–6 разоў галасоў больш, чым Аляксандар Лукашэнка. Ціханоўская — 70%-75%; Лукашэнка — 10%-15%.
  • Нягледзячы на несправядлівыя і несумленныя выбары беларускі народ прагаласаваў супраць Лукашэнкі.
  • Далейшае знаходжаньне Лукашэнкі на прэзыдэнцкай пасадзе азначае «дадатковы гвалт, арышты, праліцьцё крыві» ў Беларусі.
  • Лукашэнка сыдзе несумненна, застаецца толькі пытаньне — як Кадафі? як Чаўшэску? неяк інакш?
  • Пагроза расейскага вайсковага ўмяшаньня і акупацыі Беларусі Расеяй — увесь час рэальная.
  • У сьвеце існуе «інтэрнацыянал аўтарытарных лідэраў», якія падтрымліваюць адзін аднаго. Пуцін падтрымлівае Лукашэнку, хоць ня любіць яго.
  • Рэальная небясьпека, што Пуцін увядзе свае войскі ў Беларусь, была два тыдні назад, на гэты момант яе няма.
  • У бліжэйшыя сем дзён у Беларусі будзе працягвацца пасьлявыбарчае супрацьстаяньне. Але беларусы цяпер ужо не пагодзяцца на Лукашэнку, і ён усё роўна сыдзе.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG