Каля станцыі «Каменная Горка» некалькі сотняў людзей, стаяць групамі, шмат моладзі. Калі падʼяжджае аўтазак, людзі адбягаюць.
У Гомлі міліцэйскі аўтамабіль зьбіў чалавека
У Гомлі перакрылі цэнтар гораду – вуліцы Савецкую ад цырку да плошчы Леніна, праспэкт Перамогі (часткова) і вуліцу Кірава. Па праспэкце Перамогі рухаюцца грузавікі ўнутраных войскаў МУС з вайскоўцамі. Пачаліся масавыя затрыманьні на праспэкце Перамогі. Вялікі натоўп амапаўцаў і вайскоўцаў унутраных войскаў пабег па алеі праспэкта Леніна і ловіць усіх спрэс. Па праспэкце Перамогі рухаецца вялікі атрад амапаўцаў, людзі разьбягаюцца. На скрыжаваньні праспэкту Перамогі і Кірава на вачах карэспандэнта Свабоды міліцэйскі аўтамабіль зьбіў чалавека, той падняўся і пабег, за ім беглі супрацоўнікі ДАІ. Частка пратэстоўцаў стаяць уздоўж вуліцы Кірава і пляскаюць у ладкі.
У Менску на Прытыцкага, 39 амапаўцы хацелі затрымаць раварыста. Той кінуў ровар і ўцёк, пазьней вярнуўся забраць ровар. Малады чалавек сказаў карэспандэнту Свабоды, што яго хацелі затрымаць, бо ён падаваўся амапаўцам лёгкай здабычай.
У Добрушы на цэнтральную плошчу выйшла каля 20 чалавек. 10 зь іх затрымалі і павезьлі ў мясцовы РАУС.
У Серабранцы людзі заблякавалі праспэкт Ракасоўскага
Людзі заблякавалі праспэкт Ракасоўскага каля дома № 26, выйшаўшы на праезную частку на пешаходным пераходзе, паведамляе карэспандэнт Свабоды.
Аўтамабілі сыгналяць. З корка на газон выехалі дзьве міліцэйскія машыны, разьвярнуліся на газоне і зьехалі ў іншы бок. З вуліц, якія прымыкаюць да праспэкту Ракасоўскага ў Менску, выяжджаюць аўтазакі, адтуль выбягаюць амапаўцы і затрымліваюць людзей.
У Горадні гудуць аўтамабілісты, затрымліваюць мінакоў
У Горадні побач зь перакрытым цэнтрам, каля філярмоніі, засыгналілі аўтамабілісты: праспэкт Янкі Купалы, вуліца Савецкіх памежнікаў. Аўтамабілі едуць зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, паведамляе журналіст Свабоды. Гул стаіць бесьперапынны.
Дзясяткі мінакоў паасобку і групамі ходзіць уздоўж гэтых вуліц, вітаюць узьнятымі рукамі кіроўцаў. Людзей пачалі затрымліваць.
У Заслаўі ўжо 20 хвілін па цэнтральных вуліцах езьдзіць і сыгналіць сьмецьцявоз, які ніяк ня могуць спыніць міліцыянты.
У менскай Серабранцы праспэкт Ракасоўскага ад унівэрсаму “Гіпа” да вадасховішча заняты аўтамабілямі, усе сыгналяць. Утварыўся вялізны корак, у ім таксама стаіць адзін аўтазак. На прыпынках і на пляцоўцы каля “Гіпа” групы людзей па некалькі дзясяткаў чалавек.
Некалькі дзясяткаў чалавек стаяць уздоўж вуліцы Сурганава пад унівэрсамам "Рыга". Стаяць спакойна, трымаюць сьцягі.
Зноў гумовыя кулі:
Зьбіцьцё журналіста:
У Ракаве сабралася каля 100 чалавек, цэнтральная плошча агароджаная
На ўезьдзе ў Ракаў стаіць ДАІ. Машыны не пускаюць у цэнтар. Цэнтральная плошча вакол мясцовага выканкаму агароджаная мэталічнымі агароджамі. Вакол АМАП. Каля плошчы сабраліся каля 100 чалавек.
Зноў спрабуюць будаваць барыкады:
Неўзабаве гэтую дзяўчыну каля старога Чэрвеньскага рынку затрымалі:
Пачаліся затрыманьні каля станцыі «Спартыўная»
На скрыжаваньні з вуліцай Жудро жорстка затрымалі кіроўцу аўтамабіля, які сыгналіў. Яго выцягнулі з машыны і кінулі на асфальт.
Людзі пачалі крычаць з ходнікаў: «Фашысты!». Да іх падʼехаў аўтобус з амапаўцамі, пачаліся затрыманьні. Там вялікі дом бяз арак на ўзгорку, людзям няма куды ўцякаць. Іх хапаюць і цягнуць у аўтобусы.
Спыніўся аўтобус і на іншым баку, людзі кінуліся разьбягацца.
Жыхары дамоў крычаць з бальконаў: «Што вы робіце?», «Адпусьціце!» і іншае.
У фатографаў забралі матэрыялы
TUT.BY паведамляе, што ў іх фатографа Вадзіма Заміроўскага сарвалі бэйдж і забралі флэшку. Флэшкі з рабочымі матэрыяламі таксама забралі ў фатографаў TUT.BY — Дар'і Буракінай, Associated Press — Сяргея Грыца (пашкоджана і камэра) і «Нашай Нiвы» — Надзеі Бужан.
Каля францускай амбасады затрымалі карэспандэнта Onliner.by Улада Барысевіча і апэратара, які быў зь ім.
У Менку сёньня. Павалены хлопец крычыць, што яму 15 гадоў:
Менск: затрыманьні ў раёне Пятроўшчыны
У Гомлі праходзіць акцыя пратэсту
На плошчы Леніна, на пляцоўцы каля драматычнага тэатру ў цэнтры гораду сабраліся некалькі соцень чалавек. У 21.00 пачалі пляскаць у далоні, аўтамабілі, якія праяжджаюць міма, сыгналяць. Цяпер гэтая пляцоўка цалкам аточаная міліцыяй , унутранымі войскамі з часткі 5525, аўтазакамі і вайсковымі грузавымі аўтамабілямі.
Яшчэ да пачатку гэтай акцыі была затрыманая група маладых людзей, каля шасьці чалавек, іх павялі ў аўтазак.
Каля гатэлю «Арбіта» сілавік напаў на журналістаў
Каля гатэлю «Арбіта» сілавік напаў на журналістаў, паведамляе «Наша Ніва» ў Тэлеграме. Ён ударыў па камэры фотакарэспандэнта агенцтва Associated Press Сяргея Грыца, забраў флэш-карту ў фотакарэспандэнткі «Нашай Нівы» Надзеі Бужан.
Пазьней стала вядома, што ён разьбіў камэру Грыцу.
У Горадні затрымалі журналіста Hrodna.life
У Горадні ў раёне Старога моста затрымалі журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча, паведамляе карэспандэнт Свабоды. Яго зьбілі пры затрыманьні. Разам зь ім затрымалі ягоную жонку Тацяну.