Людзі перакрываюць праспэкт Пушкіна
На скрыжаваньні пр. Пушкіна і вуліцы прытыцкага некалькі тысяч чалавек скандуюць "Жыве Беларусь!". Людзі перакрываюць праспэкт агароджай, ствараюць барыкады.
Віцебск гудзе
Праспэкт Будаўнікоў (15 хвілін язды ад цэнтру). Машыны сыгналяць, супрацоўнікі ДАІ выбарачна іх спыняюць. Мінакоў не чапаюць.
У Магілёве падчас зачысткі затрымалі экскурсію
У Магілёве затрымалі старшыню мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы Алега Дзьячкова падчас зачысткі цэнтру горада. Ён праводзіў экскурсію па пешаходнай вуліцы Ленінскай, калі ягоную групу з трох дзясяткаў чалавек атачылі экіпіяваныя супрацоўнікі міліцыі.
«Яны забралі ўсіх мужчын, якія былі ў нашай групе без тлумачэньня прычынаў. Потым пасадзілі ў аўтобус і некуды павезьлі. Жанчын жа адпусьцілі», — апавядае адна з удзельніц экскурсіі Ларыса Унучак. Сярод зьняволеных апынуўся яе 67-гадовы муж Мікалай.
Як кажа суразмоўніца нічога супрацьпраўнага група не рабіла. Алег Дзьячкоў апавядаў пра гісторыі мясцовых дамоў і іхную архітэктуры, калі на пешаходную вуліцу выскачылі натоўп людзей, за якімі гналіся міліцыянты. Экскурсійная група адышоўшы ў бок заставалася на месцы і стала ахвярай пагоні.
«Алег Дзьячкоў быў сярод затрыманых мужчын і яго павялі разам з імі», — кажа Ларыса Ўнучак.
Цяпер тэлефон Дзьячкова працуе ў рэжыме галасавой пошты. Не абзываецца на тэлефанаваньні і муж Ларысы Ўнучак Мікалай.
Блізу 19 гадзіны на плошчы ля гандлёвага цэнтру «Атрыюм», які за трыста мэтраў ад гарвыканкаму і непадалёк ад пешаходнай вуліцы, сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Праз паўгадзіны іх пачалі выцясьняць экіпіяваныя супрацоўнікі міліцыі. Яшчэ праз паўгадзіны плошча стала бязьлюднай і аточаная міліцыянтамі. Потым быў дадзены загад зачысьціць і прылеглыя вуліцы. Экскурсія Алега Дзьячкова трапіла пад такую зачыстку.
У Менску да ўнівэрсаму «Рыга», дзе знаходзіўся натоўп пратэстоўцаў, прыехаў АМАП. Людзі перакрываюць праезную частку на вуліцы Сурганава, напісаў Свабодзе відавочца.
У Пружанах перакрылі цэнтральную вуліцу
У Пружанах а 19-й гадзіне ДАІ перакрыла цэнтральную вуліцу Шырмы, 2 экіпажы ДАІ стаялі каля Пружанскага — Палескага выбарчага ўчастку № 5. Вуліцу Шырмы патруляваў АМАП. Гэта бачна зь відэа, якое Свабодзе даслаў відавочца.
А 20:40 ад 20 да 30 чалавек гулялі па вуліцы Шырмы ад райвыканкаму да скрыжаваньня з вуліцай Леніна і назад. За людзьмі езьдзіў аўтобус з амапаўцамі, напісаў Свабодзе відавочца, калі праяжджаў па вуліцы Шырмы на аўто.
Віцебск гудзе
Праспэкт Будаўнікоў (15 хвілін язды ад цэнтру). Машыны сыгналяць, супрацоўнікі ДАІ выбарачна іх спыняюць. Мінакоў не чапляюць
Менск. Людзі ідуць па вуліцы Чырвонай у бок Веры Харужай
Аўтамабілісты ў Менску масава блякуюць дарогі
У розных раёнах Менску аўтамабілісты заблякавалі дарогі, каб спыніць рух сілавікоў. Машыны стаяць і няспынна сыгналяць. Некаторыя людзі павыходзілі з машын і не зьбіраюцца нікуды рухацца.
Машыны стаяць у раёне станцый мэтро Пушкінская, у Грушаўцы і ў раёне Міхалова на праспэкце Дзяржынскага, ва Ўруччы, на вуліцы Багдановіча, на Партызанскім праспэкце і іншых раёнах сталіцы.
У розных месцах Віцебску адбываюцца сутычкі і затрыманьні
На гэты час плошча Перамогі ў Віцебску пустая. Нешматлікіх людзей, якія там сабраліся, адцясьнілі ў розныя бакі, але людзі, якія падыходзяць да журналістаў, кажуць, што ў розных месцах гораду адбываюцца сутычкі і затрыманьні.
Сьветла-шумавыя гранаты і АМАП на Нямізе
Шмат народу сабралася на Нямізе каля Палацу спорту. Людзі скандуюць «Сыходзь».
Збоку KFC на Нямізе пад’ехалі 5 аўтобусаў з АМАПам. Ужываюць сьвета-шумаваыя гранаты. Людзі разьбягаюцца па дварах.
ДАІ перакрылі практычна ўвесь цэнтар Менску, транспарт ня ходзіць. Праспэкт Незалежнасьці перакрыты аж ад Нацыянальнай бібліятэкі. Шмат машынаў сыгналяць, на многія машыны начэпленыя стужкі
На ўезьдзе ў Менску з боку вуліц Дзяржынскай і Пушкінскай ДАІ заблякавалі праед транспарта.
Менск. Каля цырку
Купку людзей на праспэкце Дзяржынскага жорстка зьбілі амапаўцы
На праспэкце Дзяржынскага купка людзей, калі ўбачылі аўтобус з амапаўцамі, узяліся за рукі. Амапаўцы выбеглі і сталі біць людзей дручкамі, пакуль першыя не паваліліся. Астатнія кінуліся наўцёкі, некаторыя ад удараў паваліліся на зямлю. Відэа зьбіцьця апублікаваў тэлеграм-канал Onlinerby.
Паводле НН, тысячы людзей занялі скрыжаваньне праспэкту Пушкіна і Прытыцкага ў Менску. Машыны ўсталі. Людзі павыходзілі з машын, размахваюць нацыянальнымі сьцягамі. Скандуюць адно слова: «Сыходзь!»
Аўтамабілісты ў розных раёнах Менску заблякавалі дарогі
У раёне мэтро Пушкінская аўтамабілісты выйшлі з машын і заблякавалі дарогу. Таксама пачалі блякаваць дарогу аўтамабілісты каля станцыі мэтро Міхалова.
Сотні людзей сабраліся ў цэнтры Бярозы:
У Барысаве людзі сталі на калені перад АМАПам
На плошчы Леніна ў Гомлі пачынаецца разгон
Да плошчы падагналі вайскоўцаў. Мяркуецца, што гэта вайскоўцы ўнутраных войскаў часткі 5525. Яны маюць шчыты, пачалі разразаць натоўп. Людзі скандуюць: «Мы вас любім».
У Віцебску затрыманьні працягваюцца кропкава
На плошчы Перамогі стаіць аўтобусе АМАПу. Часам зь яго выходзілі каля дзесяці байцоў і пачынаюць хапаць мінакоў, якія ня маюць дачыненьня да пратэстаў. Пад'езды да плошчы перакрытыя, у прыватнасьці, перакрытая вуліца Леніна, якая перасякае плошчу.
Да журналістаў падыходзілі міліцыянты і прапаноўвалі пакінуць плошчу, казалі, што карцінкі больш ня будзе.
Неўзабаве аўтобус з АМАПам ад'ехаў.