Вечарам 6 жніўня ў менскім парку Дружбы народаў кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская плянавала зладзіць вялікі мітынг-канцэрт. Але арганізатараў не пускаюць ставіць сцэну: у тым жа месцы і ў той жа час улады пазьней анансавалі сьвяткаваньне «Дня чыгуначных войскаў». Штабу Ціханоўскай улады не адказваюць. У Кіеўскім сквэры — яшчэ адным месцы для агітацыі — тым часам ідзе выстава карцінаў. На іншых пляцоўках для вулічнай агітацыі мясцовыя ўлады на 6 жніўня таксама заплянавалі розныя імпрэзы.
Што адбываецца ў парку Дружбы народаў, дзе замест мітынгу Ціханоўскай ладзяць «Дзень чыгуначных войскаў». ФОТА
![У парку Дружбы народаў раніцай 6 жніўня](https://gdb.rferl.org/b75ce00e-c42d-4e40-a6f8-f7d94b03a571_w1024_q10_s.jpg)
1
У парку Дружбы народаў раніцай 6 жніўня
![](https://gdb.rferl.org/a574af8f-6785-45ef-bdc7-e02e4749210f_w1024_q10_s.jpg)
2
![](https://gdb.rferl.org/37747787-e057-4480-a58b-b836a9448403_w1024_q10_s.jpg)
3
![](https://gdb.rferl.org/402ddb2b-95db-4392-8421-d600eb6c4294_w1024_q10_s.jpg)
4
![](https://gdb.rferl.org/59e61cc6-85c6-4f94-b52b-b4e0cf2eb33f_w1024_q10_s.jpg)
5
![](https://gdb.rferl.org/0dd08a2e-2f29-4742-8698-f9d2f0aa1d68_w1024_q10_s.jpg)
6
![](https://gdb.rferl.org/5fa8dcd2-d1c8-47e5-a1ec-010041c9f9a5_w1024_q10_s.jpg)
7
![](https://gdb.rferl.org/355a7d80-9b41-437e-a0f1-f86aa7cd5845_w1024_q10_s.jpg)
8
![](https://gdb.rferl.org/8c0fb2e1-4432-4b55-9b0f-ed6e7cbf5c6a_w1024_q10_s.jpg)
9
![](https://gdb.rferl.org/dd63afcc-9021-4df2-919c-413f58dffa00_w1024_q10_s.jpg)
10
![У Кіеўскім сквэры, што недалёка ад парку Дружбы народаў, цяпер праходзіць выстава фотакопій карцін на тэму вайны. Прысутныя там кажуць, што выстава знаходзіцца на пляцоўцы часова, будзе езьдзіць «па парках гораду». Таксама тут пачынаюцца работы для падрыхтоўкі да Дня адчыненых дзьвярэй установаў дашкольнага навучаньня. Сярод іншых на пляцоўцы знаходзяцца супрацоўнікі Палаца моладзі – кажуць, што будуць выступы розных ансамбляў](https://gdb.rferl.org/94d5f0fd-fd6f-44b9-a33a-474b82774ff3_w1024_q10_s.jpg)
11
У Кіеўскім сквэры, што недалёка ад парку Дружбы народаў, цяпер праходзіць выстава фотакопій карцін на тэму вайны. Прысутныя там кажуць, што выстава знаходзіцца на пляцоўцы часова, будзе езьдзіць «па парках гораду». Таксама тут пачынаюцца работы для падрыхтоўкі да Дня адчыненых дзьвярэй установаў дашкольнага навучаньня. Сярод іншых на пляцоўцы знаходзяцца супрацоўнікі Палаца моладзі – кажуць, што будуць выступы розных ансамбляў
![](https://gdb.rferl.org/9c17624b-22a9-4fcc-9eb9-3d389501f7d3_w1024_q10_s.jpg)
12