Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл заклікаў ня верыць інфармацыі пра ягонае багацьце


Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заклікаў ня верыць інфармацыі пра ягонае багацьце і багацьце праваслаўных архірэяў.

Выступаючы перад вернікамі ў храме прарока Ільлі ў Маскве, кіраўнік РПЦ заявіў, што ў «самых жудасных» публікацыях пра патрыярха і сьвятароў «не бывае нават кроплі праўды». Такія публікацыі, паводле яго, накіраваныя на тое, каб «скампрамэтаваць тых, хто абвяшчае праўду боскую, каб народ перастаў іх слухаць і давяраць ім».

Паводле патрыярха, «той факт, што Царкву сёньня ня носяць на руках — ёсьць сьведчаньне таго, што яна імкнецца зьвяртаць да людзей слова, напоўненае боскай праўдай».

Раней у СМІ неаднаразова зьяўлялася інфармацыя пра дарагія рэзыдэнцыі, дачы, кватэры, аўтамабілі і гадзіньнікі, якія, як мяркуецца, належаць кіраўніку Расейскай праваслаўнай царквы і царкоўным архіярэям. Адна з апошніх такіх публікацый зьявілася ў ліпені: выданьне «Адкрытыя мэдыя» паведаміла, што ігуменьня маскоўскага Пакроўскага кляштару Феафана набыла лімузін Mercedes Benz S-клясы коштам звыш 9 мільёнаў рублёў. У адказ патрыярх Кірыла заклікаў ігуменьню прадаць аўтамабіль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG