Ён праходзіць у вызначым уладай для агітацыі месцы: на вуліцы Гагарына на прыступках Лядовага палацу.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Самой кандыдаткі пакуль няма, але арганізтары дапускаюць, што яна прыедзе. Няма Веранікі Цапкалы і Марыі Калесьнікавай. Рэй на пікеце вядуць актывісты ініцыятыўнай групы Ціханоўскай. Ім дапамагаюць мясцовыя палітыкі.
На пляцоўцы перад Лядовым палацам сабралася блізу дзьвюх соцень чалавек. Самаму старэйшаму назіральніку 82 гады. Некаторыя магілёўцы прыйшлі сем’ямі. Прыехалі прыхільнікі Ціханоўскай зь Менску і Мазыру. На пытаньне Свабоды людзі адказвалі, што прыйшлі падтрымаць перамены. Міліцыі ў форме няма.