Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чэрвені сьмяротнасьць у Маскве перавысіла леташнюю на 41%


У чэрвені сьмяротнасьць у Маскве на 41% перавысіла леташні паказьнік. У 90% выпадкаў каранавірусная інфэкцыя стала альбо асноўнай, альбо спадарожнай прычынай сьмерці. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Маскоўскага дэпартамэнту аховы здароўя.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Усяго ў Маскве ў чэрвені зарэгістравалі 13 128 сьмерцяў. У чэрвені 2019 году ў Маскве памерлі 9 268 чалавек. У сярэднім за апошнія тры гады ў Маскве ў чэрвені паміралі каля 9,5 тысячы чалавек.

COVID-19 у якасьці асноўнай або спадарожнай прычыны сьмерці значыцца ў 3408 выпадках. Гэта на траціну менш, чым у траўні, гаворыцца ў паведамленьні Маскоўскага дэпартамэнту аховы здароўя.

Раней віцэ-прэм’ер Тацяна Голікава заявіла, што сёлета ў траўні колькасьць памерлых у Расеі вырасла ў параўнаньні з тым жа месяцам летась на 12%. Асноўнай прычынай такога росту, паводле яе, стала каранавірусная інфэкцыя. Паводле Расстату, непасрэдна ад COVID-19 з улікам тых, у каго наяўнасьць вірусу не была пацьверджаная аналізамі, памерлі 7444 чалавекі.

Расейскія афіцыйныя дадзеныя аб сьмяротнасьці ад COVID-19 выклікалі пытаньні прэсы і экспэртаў — яны істотна ніжэйшыя, чым у пераважнай большасьці краін сьвету. Шэраг выданьняў, прааналізаваўшы апублікаваную статыстыку аб сьмяротнасьці ў Маскве ў красавіку, выявілі, што 70% сьмяротных выпадкаў у выніку заражэньня каранавірусам не адлюстравалі ў афіцыйных зводках. Пасьля гэтага расейскія ўлады патлумачылі, што ў статыстыку сьмяротнасьці ўключаюцца толькі тыя выпадкі, калі каранавірусная інфэкцыя прызнаная галоўнай прычынай сьмерці пацыента.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG