Увечары 3 ліпеня дзяржаўнае тэлебачаньне зрабіла адмысловую інфармацыйную праграму «День независимости».
У перадачы былі паказаныя рэпартажы з урачыстасьцяў на плошчы Перамогі, фрагмэнты выступы Аляксандра Лукашэнкі, зачытаныя віншаваньня ад кіраўнікоў дзяржаваў, у тым ліку і каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы II.
І вядоўцы праграмы, і Лукашэнка, і журналісты, і тыя, каго яны апытвалі, размаўлялі па-расейску.
Адзіны беларускамоўны сюжэт (на тэму гісторыі Беларусі) прагучаў упад канец выпуску, на 70-й хвіліне.