Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля выступу Лукашэнкі на плошчы Перамогі людзі ў цывільным затрымалі цяжарную жанчыну з мужам


Дзьмітры і Алена, якія жывуць у сталічным мікрараёне Малінаўка, зьбіраліся ў ЦУМ, але былі затрыманыя на плошчы Перамогі пасьля выступу Лукашэнкі.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Як паведамляе tut.by са спасылкай на словы Алены, калі яны ўжо зьбіраліся прайсьці праз рамку мэталашукальніка, да іх падышлі людзі ў цывільным і прапанавалі сесьці ў мікрааўтобус. Аўтобус праехаў 300 мэтраў, і Алену і Дзьмітрыя адпусьцілі, пры гэтым ніхто нічога ім не патлумачыў.

Алена сама зьвярнулася ў рэдакцыю tut.by і паведаміла, што здарэньне яе вельмі напалохала. Жанчына знаходзіцца на восьмым месяцы цяжарнасьці.

Жанчына сказала, што ў раёне плошчы Перамогі яны апынуліся выпадкова (езьдзілі ў краму па фіранкі). Калі яны праслухалі выступ Лукашэнкі, да іх падышлі і сказалі, што яны выглядаюць падазрона, папрасілі паказаць пашпарты, аднак дакумэнтаў у іх з сабой не было.

Алена перадала журналістам аўдыёзапіс затрыманьня, зь якога вынікае, што міліцыянты абыходзіліся зь імі ветліва, але не адказвалі на пытаньні. Пасьля таго, як голас па рацыі сказаў, каб іх адпусьцілі, аўтобус спыніўся, і Алену і Дзьмітрыя выпусьцілі.

Прадстаўніца ГУУС Менску Натальля Ганусевіч патлумачыла tut.by, што маладыя людзі былі падобныя на пару, якую шукалі за адміністрацыйнае правапарушэньне. Пасьля высьвятленьня дадзеных, што заняло некалькі хвілінаў, Алену і Дзьмітрыя адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG