Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускаму пратэсту патрэбны гімн


У руху за грамадзянскія правы, які цяпер разгортваецца ў Беларусі, адсутнічае адзін вельмі важны элемэнт — песьня гэтага руху.

Кожны значны рух мінулага стагодзьдзя меў сваю песьню. Музыка і песьня надзвычай важныя для чалавечага духу, каб перадаць памкненьні многіх людзей супольным голасам.

Хіба некага могуць ня ўзрушыць унівэрсальныя пачуцьці, выказаныя ў «Песьні свабодзе», сучаснай адаптацыі «Хору габрэйскіх рабоў» з опэры Вэрдзі «Набука»? Хіба ня тыя самыя думкі і памкненьні мае сёньня беларускі народ?

Калі ты сьпяваеш, я сьпяваю з табою, свабода,
Калі плачаш, я плачу з табой у смутку,
Калі ты пакутуеш, за цябе я малюся, свабода,
Бо тваё змаганьне прынясе нам новае заўтра.

Дні сумнай цемры і страху мусяць аднойчы разбурыцца,
Бо сіла тваёй дабрыні і любові прымушае іх дрыжаць,
Калі ты сьпяваеш, я сьпяваю з табою, свабода,
У пустэчы тваёй адсутнасці я ўсьцяж шукаю цябе.

Хто ты? Ілюзія, сон ці проста рэальнасьць?
Вера, ідэал, жаданьне, рэвалюцыя?
Я веру: ты сымбаль нашай чалавечнасьці,
Што асьвятляе сьвет на вякі.

Я бачу, чаму людзі паміраюць, баронячы цябе,
Спрабуюць ахінуць цябе аховай і апекай,
Калі ты сьпяваеш, я сьпяваю з табою, свабода,
З тваімі сьлязамі і радасьцямі я люблю цябе,
Сьпявайма ж і радуймася, стварайма нашу гісторыю,
Песьні надзеі супольным голасам вядуць нас да перамогі
Свабода, свабода!

... Або вечны гімн, які сьпявалі дзесяцігодзьдзямі рухі за правы чарнаскурых — «Мы адолеем».

Мы адолеем, зможам, пераможам аднойчы
Глыбока ў сэрцы я веру, мы мы пераможам аднойчы

Мы будзем ісьці поруч, будзем ісьці поруч, будзем ісьці поруч аднойчы
Глыбока ў сэрцы я веру, мы мы пераможам аднойчы

Мы будзем жыць у міры, будзем жыць у міры, жыць у міры аднойчы
Глыбока ў сэрцы я веру, мы мы пераможам аднойчы

Мы не баімся, не баімся, не баімся сёньня
Глыбока ў сэрцы я веру, мы мы пераможам аднойчы

Няўжо словы, выказаныя ў гэтай апошняй страфе, — ня тыя самыя словы, якія беларусы сёньня выразна выказваюць па ўсёй краіне?

Або вазьміце таксама прыклад непакорлівага гімну руху за правы геяў «Я такі, як я ёсьць»:

Я такі, як я ёсьць,
Я — маё асаблівае стварэньне,
Дык хадзі глянь,
Звольні мяне альбо зладзь авацыю.

Мой сьвет, якім я хачу хоць крыху ганарыцца,
Мой сьвет, месца, у якім я ня мушу хавацца,
Жыцьцё нічога ня вартае, пакуль ты ня можаш сказаць:
Эй, сьвет, я такі, як я ёсьць!

Гэта толькі некалькі песень, якія суправаджалі прыхільнікаў унівэрсальных правоў чалавека на працягу эпохаў.

Ёсць мноства іншых: Рух за правы жанчын — «Я жанчына» (я жанчына, чуй, мой рык / нас зашмат, каб нас ігнараваць, / і я ведаю зашмат, каб вярнуцца і рабіць выгляд ...), альбо ўтопія Джона Ленана, прызначаная для ўсіх, а ня толькі пабожных вернікаў — «Уяві» (Уяві, што няма раю ... і рэлігіі таксама няма) альбо заява Боба Дылана аб неабвержным факце — «Часы, яны мяняюцца» (Парадак імкліва згасае. / І той, што першы цяпер, пазьней будзе апошнім, бо часы, яны мяняюцца.)

Я думаю, беларусам цяпер больш чым калі патрэбная ўласная песьня. Вядома, гэта павінна быць нешта свойскае, выразна беларускае, з простай, даступнай мэлёдыяй, якая б лёгка сьпявалася.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG