Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мы не дазволім рэабілітаваць нацызм


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка разам з Уладзімірам Пуціным узяў удзел у адкрыцьці Ржэўскага мэмарыялу савецкаму салдату, перадае Белта.

Падчас цырымоніі кіраўнікі дзяржаў пагутарылі з вэтэранамі, а затым усклалі кветкі да падножжа мэмарыялу. Лукашэнка на адкрыцьці заявіў:

«Мы не дазволім прынізіць значэньне Вялікай Перамогі, сказіць праўду пра падзеі таго часу і рэабілітаваць нацызм. Інакш трагедыя можа паўтарыцца. Беларусь і Расея, якія заплацілі мільёнамі жыцьцяў сваіх грамадзян за мір на зямлі, абсалютна адзіныя ў гэтым імкненьні».

Шмат у якіх краінах Захаду прапаганда нацызму зьяўляецца крымінальным злачынствам, бо нацызм прызнаны таталітарнай ідэалёгіяй. У некаторых пад аналягічнай забаронай і прапаганда камунізму.

Пасьля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінулых герояў хвілінай маўчаньня.

Лукашэнка перакананы, што мэмарыял савецкаму салдату пад Ржэвам заўсёды будзе сымбалем непарушнай дружбы паміж Расеяй і Беларусьсю, месцам усеагульнага гонару і пакланеньня «​перад подзьвігам нашых дзядоў і прадзедаў»​.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG