За 29 чэрвеня ў Беларусі прысудзілі сумарна 65 сутак арышту і 2457 рублёў штрафаў удзельнікам «ланцуга салідарнасьці» 19 чэрвеня і іншых палітычных акцыяў. 23 падсудным вынесьлі папярэджаньні. 30 чэрвеня суды працягнуліся.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Раней над удзельнікамі «ланцугоў салідарнасьці» прайшло больш за 100 судоў, затрымлівалі людзей на акцыях у 19 розных гарадах. Толькі за гэтыя акцыі прысудзілі агулам больш за сотню сутак арышту і штрафы больш як на 50 тысяч рублёў. А агулам з пачатку выбарчай кампаніі арыштаў набралася больш як на чатыры гады, штрафаў — больш як на паўтары сотні тысяч рублёў.
Паводле «Вясны», за 30 чэрвеня вядомыя такія выракі:
- Уладзімер Кніга — 7 сутак арышту (суд Ленінскага раёну Горадні, судзьдзя Руслан Гурын);
- Яўген Разьнічэнка — 7 сутак арышту (суд Ленінскага раёну Горадні, судзьдзя Ларыса Барэль);
- Уладзімер Навумік — 10 сутак арышту (суд Ленінскага раёну Горадні, судзьдзя Ларыса Барэль);
- Аляксандар Захватовіч, Павал Шыдлоўскі, Эдгар Імбрас і Сяргей Пантус — 645 рублёў за аўтапрабег салідарнасьці пад бел-чырвона-белымі сьцягамі (суд Лідзкага раёну);
- Раман Рос-Анашанкаў — штраф 270 рублёў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Валер Есьман);
- Каргін — штраф 162 рублі (суд Фрунзэнскага раёну Менску);
- Андрэй Васілеўскі — папярэджаньне і штраф 81 рубель (суд Кастручніцкага раёну, судзьдзя — А. Рудзенка);
- Т. Ключнік — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Юлія Густыр);
- А. Пілат — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Валер Есьман);
- Я. Булгакаў — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Юлія Густыр);
- Антоні Бадзей — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Валер Есьман);
- К. Руды — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Іван Касьцян);
- Н. Дубовік — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня);
- Уладзімер Арочка — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Длужнеўскі);
- Аляксандар Карцаў — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Акавітая);
- В. Сулімаў — папярэджаньне (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Дар’я Маргайлік);
- В. Ладуцька — папярэджаньне (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Шоцік);
- М. Сулімава — папярэджаньне (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Кацярына Кухарава);
- А. Паўловіч — папярэджаньне (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Шоцік);
- В. Рагоўская — папярэджаньне (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Юлія Шут);
- Кацярына Брагінец — папярэджаньне (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Шоцік);
- Андрэй Гацак — папярэджаньне (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Дарашчонак);
- А. Судас — папярэджаньне (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Юлія Шут);
- А. Ягораў — папярэджаньне (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Шоцік);
- П. Азараў — папярэджаньне (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Рудэнка);
- Д. Пуньцік — папярэджаньне (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Рудэнка);
- А. Сьпірыдонаў — папярэджаньне (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Рудэнка);
- Д. Нагавіцын — папярэджаньне (суд Кастрычніцкага раёну Менску, судзьдзя Аляксандар Рудэнка);
- Алег Алешка — папярэджаньне (суд Першамайскага раёну Менску, судзьдзя Тацяна Ліньнік);
- Міраслаў Мацкевіч — справу адправілі на дапрацоўку (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Юлія Густыр);
- Кацярына Цапік — папярэджаньне. (суд Фрунзенскага раёну Мэнску, судзьдзя Бушэва);
- Д. Пашук — папярэджаньне (суд Партызанскага раёну, судзьдзя — Паўлоўская).
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.