Цягам 29 і 30 чэрвеня толькі ў Менску мае прайсьці каля пяці дзясяткаў судоў над удзельнікамі «ланцуга салідарнасьці» 19 чэрвеня, піша «Вясна». Судзяць таксама ў іншых гарадах Беларусі.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
Раней над удзельнікамі «ланцугоў салідарнасьці» прайшло больш за 100 судоў, затрымлівалі людзей на акцыях у 19 розных гарадах. Толькі за гэтыя акцыі прысудзілі агулам больш за сотню сутак арышту і штрафы больш як на 50 тысяч рублёў. А агулам з пачатку выбарчай кампаніі арыштаў набралася больш як на чатыры гады, штрафаў — больш як на паўтары сотні тысяч рублёў.
Ужо асуджаныя:
- Аляксандар Андрэеў — 15 сутак арышту (Ворша, аўтар каналу «Орша для жизни», правёў у ізалятары два дні, не затрыманы ў залі суду);
- Генадзь Ларывонаў — 15 сутак арышту (Ворша, валянтэр ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай, правёў у ізалятары два дні, не затрыманы ў залі суду);
- Павал Парфянкоў — 10 сутак арышту (Ворша, сябра ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай, правёў у ізалятары два дні, не затрыманы ў залі суду);
- Васіль Баброўскі — 10 сутак арышту (Горадзенскі абласны суд, судзьдзя Руслан Гурын, судзіць маюць за «хуліганства» і «непадпарадкаваньне», таксама праходзіць у крымінальнай «справе Ціханоўскага», прызнаны палітвязьнем);
- Руслан Ахрымчук — 7 сутак арышту. Судзьдзя — Алена Грабенчук (Віцебск);
- Канстанцін Далецкі — 5 сутак арышту. Адміністратар браслаўскага каналу «Краіна для жыцьця»;
- Анастасія Лавыш — 3 сутак арышту і 405 рублёў штрафу, пасьля суду адпусьцілі (Горадня);
- Аляксандар Руткевіч — штраф 540 рублёў (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Валянціна Сьвістунова);
- Іван Прус — штраф 540 рублёў (па 17.1 КаАП за званок у міліцыю, суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Лідзія Целіца);
- Людміла Паўлоўская — штраф 405 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Юры Машкетаў);
- Уладзіслаў Клімаў — штраф 270 рублёў. Судзьдзя — Алена Жуковіч (суд Савецкага раёну Менску);
- Іван Рабянкоў — штраф 135 рублёў (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Лідзія Целіца);
- Аляксандар Мацяюк — штраф 108 рублёў. Судзьдзя — Ала Бардзюкова;
- Андрэй Лёлікаў — штраф 54 рублі (суд Заводзкага раёну Менску);
- Аліна Стаўрова — справу накіравалі на дапрацоўку (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Юлія Густыр);
- Павал Стэльмах — паседжаньне перанесьлі, выклікалі хуткую, бо кепска сябе адчуваў, падчас затрыманьня быў зьбіты, атрымаў чэрапна-мазгавую траўму (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Сьвятлана Салапан);
- Я. Баншчыкаў — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня);
- Аляксей Зубкевіч — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Валер Есьман);
- А. Скапцоў — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Юлія Густыр);
- Яўген Зяньковіч — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Іван Касьцян);
- Мікалай Сянькевіч — папярэджаньне (суд Цэнтральнага раёну Менску, судзьдзя Вікторыя Шабуня);
- Кацярына Маліноўская — папярэджаньне (суд Ленінскага раёну Менску, судзьдзя Юлія Шут);
- Аляксей Баговіч — папярэджаньне (суд Маскоўскага раёну Менску, судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка);
- Ільля Адашчык — папярэджаньне (суд Савецкага раёну Менску, судзьдзя Алена Жуковіч);
- Юлія Чурко — папярэджаньне (суд Фрунзенскага раёну Менску, судзьдзя Яўген Пісарэвіч);
- Алена Пячко — разгляд справы перанесьлі на 6 ліпеня, судзьдзя задаволіў хадайніцтва аб выкліку ў суд сьведак (Наваградак);
- Кондрусева А. — папярэджаньне. Судзьдзя — Алена Жуковіч (суд Савецкага раёну Менску);
- Арцём Зімоўскі — папярэджаньне. Судзьдзя — Воўк (суд Савецкага раёну Менску);
- Лазарэвіч В. — папярэджаньне. Суддзя — Воўк (суд Савецкага раёну Менску);
- Вадзім Роўкач — папярэджаньне (суд Фрунзенскага раёну Менску);
- Зьміцер Гошка — справу вярнулі на дапрацоўку. Судзьдзя — Тацьцяна Шоцік (суд Ленінскага раёну Менску);
- Дзедаў Д. — папярэджаньне. Судзьдзя — Тацьцяна Шоцік (суд Ленінскага раёну Менску);
- Пецярук Ю. — папярэджаньне. Судзьдзя — Шут (суд Ленінскага раёну Менску);
- Якуцёнак Ю. — папярэджаньне. Судзьдзя — Анастасія Кулік (РУУС Першамайскага раёну Менску);
- Юлія Вольская — справу вярнулі на дапрацоўку. Судзьдзя — Анастасія Кулік (РУУС Першамайскага раёну Менску);
- Дар'я Хацкевіч — папярэджаньне. Судзьдзя — Анастасія Кулік (РУУС Першамайскага раёну Менску);
- Сяргей Кучынскі — папярэджаньне. Судзьдзя — Анастасія Кулік (РУУС Першамайскага раёну Менску);
- Праскоў В. — папярэджаньне. Судзьдзя — Анастасія Кулік (РУУС Першамайскага раёну Менску);
- Кахановіч А. — папярэджаньне. Судзьдзя — А. Сяргей (РУУС Першамайскага раёну Менску);
- Дзьмітры Сіманаў — папярэджаньне. Судзьдзя — А. Сяргей (РУУС Першамайскага раёну Менску);
- Пётар Зайцаў — папярэджаньне. Судзьдзя — А. Сяргей (РУУС Першамайскага раёну Менску);
- Д. Дзедаў — папярэджаньне. Судзьдзя — Тацьцяна Шоцік (суд Ленінскага раёну Менску);
- Зьміцер Гошка — справу вярнулі на дапрацоўку (суд Ленінскага раёну Менску);
29 чэрвеня ў Менску чакаюцца суды над наступнымі людзьмі (будзе дапоўнена):
- Яўген Малашкевіч (суд Цэнтральнага раёну Менску);
- В. Нікановіч (суд Цэнтральнага раёну Менску);
- Н. Крупенька (суд Цэнтральнага раёну Менску);
- Станіслаў Зелянко (суд Цэнтральнага раёну Менску);
- Н. Марэнін (суд Цэнтральнага раёну Менску);
- М. Загрэкаў (суд Цэнтральнага раёну Менску);
- А. Пятрова (суд Цэнтральнага раёну Менску);
- С. Рудніцкі (суд Цэнтральнага раёну Менску);
- С. Дашчынскі (суд Цэнтральнага раёну Менску);
- Марк Лямеза (РУУС Першамайскага раёну Менску);
- Аляксандра Ракаўская (РУУС Першамайскага раёну Менску);
- Уладзімер Альшэўскі (РУУС Першамайскага раёну Менску);
- Вольга Паўловіч, пратакол таксама складзены і на яе мужа Аляксея Паўловіча (суд Ленінскага раёну Менску);
- Алёна Макусь (суд Ленінскага раёну Менску);
- Д. Валын (суд Ленінскага раёну Менску);
- Ю. Цецярук (суд Ленінскага раёну Менску);
- Сяргей Літвін (суд Ленінскага раёну Менску);
- А. Кульчыцкі (суд Маскоўскага раёну Менску);
- Д. Сасункевіч (суд Маскоўскага раёну Менску);
- А. Жылінскі (суд Маскоўскага раёну Менску);
- М. Шымон (суд Маскоўскага раёну Менску);
- Р. Голубеў (суд Маскоўскага раёну Менску);
- А. Лагута (суд Маскоўскага раёну Менску);
- М. Лагвіновіч (суд Маскоўскага раёну Менску);
- В. Качалка (суд Маскоўскага раёну Менску);
- В. Ермаковіч (суд Маскоўскага раёну Менску);
- А. Лазарчык (суд Маскоўскага раёну Менску);
- Д. Гомеш (суд Маскоўскага раёну Менску);
- А. Кондрусева (суд Савецкага раёну Менску);
- І. Міранкоў (суд Савецкага раёну Менску);
- А. Мігіцкі (суд Савецкага раёну Менску);
- В. Клімаў (суд Савецкага раёну Менску);
- Мілана Сопава (суд Фрунзенскага раёну Менску);
- А. Гарны (суд Партызанскага раёну Менску);
- М. Кардаш (суд Партызанскага раёну Менску);
- Максім Гаспадараў (суд Партызанскага раёну Менску);
- С. Навалодзкі (суд Партызанскага раёну Менску);
- С. Сасункевіч (суд Партызанскага раёну Менску);
- Уладзімер Навумік — абвешчаны перапынак да 30 чэрвеня (Горадзенскі абласны суд, судзьдзя Ларыса Барэль, судзіць маюць за «хуліганства» і «непадпарадкаваньне», таксама праходзіць у крымінальнай «справе Ціханоўскага», прызнаны палітвязьнем);
- Віктар Мацкевіч — суд прайшоў 26 чэрвеня, вынік невядомы дагэтуль (Наваградак, судзьдзя Васіль Аляхновіч).
30 чэрвеня ў Менску чакаюцца наступныя суды:
- Дзьмітры Буевіч (суд Кастрычніцкага раёну Менску);
- Ігар Зыгмантовіч (суд Кастрычніцкага раёну Менску);
- Раман Рос-Анашанкаў (суд Цэнтральнага раёну Менску);
- Аляксандар Карцаў (суд Цэнтральнага раёну Менску);
- Антоні Бадзей (суд Цэнтральнага раёну Менску);.
- Мікіта Хмуровіч (суд Цэнтральнага раёну Менску);
- Уладзімер Арочка.(суд Цэнтральнага раёну Менску);
- Андрэй Васілеўскі (суд Цэнтральнага раёну Менску);
- Андрэй Гацак (суд Ленінскага раёну Менску);
- А. Ягораў (суд Ленінскага раёну Менску);
- Юрый Будан (РУУС Першамайскага раёну Менску);
- Павал Буднік (суд Фрунзенскага раёну Менску).
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.