Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт назваў прычыну гібелі рабочых у кабэльным калодзежы ў Менску


Трох рабочых знайшлі непрытомнымі ў кабэльным калодзежы 26 чэрвеня. Гэта адбылося ў самым цэнтры Менску — на скрыжаваньні праспэкта Дзяржынскага і вуліцы Клары Цэткін. Двое мужчын памерлі, трэці ў лякарні. Падрабязнасьці здарэньня паведамляе Сьледчы камітэт.

Паводле папярэдняга сьледзтва, увечары 26 чэрвеня падрадная арганізацыя пракладала камунікацыі на праспэкце Дзяржынскага. У калектарны калодзеж апусьціўся 37-гадовы рабочы, якому там стала кепска. На дапамогу накіраваліся 50- і 30-гадовы калегі, аднак, апусціўшыся ў люк, яны таксама страцілі прытомнасьць.

Ратавальнікі апэратыўна дасталі пацярпелых і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі, якая канстатавала сьмерць двух мужчын. Трэцяга шпіталізавалі, ягонаму жыцьцю нішто не пагражае.

Сьледча-апэратыўная група агледзела месца здарэньня, апытала відавочцаў, прызначыла судова-медычную экспэртызу. Адной з прычынаў сьмерці рабочых можа быць нізкі ўзровень кіслароду ў калодзежы. Супрацоўнікі МНС правялі замеры паветра ў калодзежы на наяўнасьць атрутных рэчываў: перавышэньняў гранічна дапушчальных канцэнтрацый ня выяўлена.

Паводле Сьледчага камітэту, рабочыя ня мелі права спускацца ў люк, паводле інструкцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG