Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі першага туру ў Польшчы: колькі галасоў атрымалі дзейны прэзыдэнт і яго супернік


Дзеючы прэзыдэнт Анджэй Дуда
Дзеючы прэзыдэнт Анджэй Дуда

ЦВК Польшчы падаў вынікі 1-га туру прэзыдэнцкіх выбараў пасьля падліку 99,78% бюлетэняў.

Дзейны прэзыдэнт Анджэй Дуда набірае 43,67% галасоў, ягоны найбліжэйшы супернік, мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, – 30,34%.

Шымон Галоўня займае трэцяе месца з 13,85%. Яўка склала 64,4% – гэта рэкордная лічба, яна вышэйшая, чым на прэзыдэнцкіх выбарах 5 і 10 гадоў таму.

– Не апрацавана яшчэ 63 пратаколы, але яны могуць паўплываць на розьніцу ў дзясятыя долі адсотка і ня зробяць істотнага ўплыву на вынік, – заявіў старшыня ДВК Сыльвэстар Марціняк.

ЦВК паведаміў пра 350 выпадкаў парушэньняў, зьвязаных з выбарамі – гэта адзін выпадак на 200 тысяс выбарнікаў.

Дуда прадстаўляе кіроўную нацыянал-кансэрватыўную партыю PiS («Права і справядлівасьць»). Ён пазыцыянуе сябе як гарант уведзеных ягоным урадам сацыяльных выгод. Тшаскоўскі – кандыдат ад лібэральна-дэмакратычнай апазыцыйнай Грамадзянскай кааліцыі. У выпадку перамогі ён абяцаў адмяніць праведзеную цяперашнім урадам рэформу сыстэмы юстыцыі. Яна выклікала спрэчку паміж Варшавай і Эўразьвязам.

Другі тур выбараў пройдзе 12 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG