Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы: засталoся двoe


На выбарчым участку ў Варшаве, 28 чэрвеня 2020
На выбарчым участку ў Варшаве, 28 чэрвеня 2020

У Польшчы адбылося галасаваньне ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў. Ніводзін кандыдат не набраў большасьці галасоў. Праз два тыдні ў другім туры за пасаду прэзыдэнта будуць змагацца дзейны прэзыдэнт кансэрватар Анджэй Дуда і лібэрал Рафал Тшаскоўскі.

Паводле вынікаў экзыт-полу на выхадзе з выбарчых участўа сацыялягічнага агенцтва Ipsos, апублікаваных тэлеканалам TVN24, наперадзе Анджэй Дуда (41,8% апытаных), за ім — мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі (30,4%). На трэцім месцы — беспартыйны кандыдат Шымон Галоўня (13,3%). Астатнія кандыдаты набіраюць менш за 10%.

Дуда прадстаўляе кіраўнічую нацыянал-кансэрватыўную партыю PiS («Права і справядлівасьць»). Ён пазыцыянуе сябе як гарант уведзеных ягоным урадам сацыяльных выгодаў.

Тшаскоўскі — кандыдат ад лібэральна-дэмакратычнай апазыцыйнай Грамадзянскай кааліцыі. У выпадку перамогі ён абяцаў адмяніць праведзеную цяперашнім урадам рэформу сыстэмы юстыцыі. Яна выклікала спрэчку паміж Варшавай і Эўразьвязам.

Другі тур выбараў адбудзецца праз два тыдні.

Выбары прэзыдэнта Польшчы першапачаткова былі прызначаныя на 10 траўня. Яны былі перанесеныя з прычыны пандэміі каранавірусу. У некаторых ваяводзтвах сёньняшняе галасаваньне праходзіла выключна па пошце. На выбарчых участках былі ўзмоцнены санітарныя захады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG