Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ганконгу вынесены першы прысуд па артыкуле аб масавых беспарадках


Пасьля суду над удзельнікамі пратэстаў у Ганконгу, 15 траўня 2020. Фота EUTERS
Пасьля суду над удзельнікамі пратэстаў у Ганконгу, 15 траўня 2020. Фота EUTERS

Суд у Ганконгу прысудзіў удзельніка антыўрадавых пратэстаў да чатырох гадоў турмы. Жыхара горада прызналі вінаватым у масавых беспарадках. Абвінавачваньне прасіла для яго шэсьць гадоў пазбаўленьня волі.

21-гадовы Сін Ка-Хо ўдзельнічаў у сутыкненьнях з паліцыяй 12 чэрвеня мінулага году. Ён прызнаў сваю віну.

СМІ зьвяртаюць увагу, што гэта першы прысуд па артыкуле аб масавых беспарадках і самы суровы вэрдыкт у справе аб пратэстах. Звычайна актывістаў судзяць па больш «мяккім» артыкуле — за ўдзел у незаконных сходах. Падчас абвяшчэньня прысуду некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся каля будынка суда. Яны выкрыквалі: «Беспарадкаў няма, ёсьць толькі тыранія».

Максымальнае пакараньне па артыкуле аб масавых беспарадках у Ганконгу — 10 гадоў. Патэнцыйна па гэтым артыкуле могуць асудзіць амаль 600 чалавек, адзначае Reuters. За ўвесь час пратэстаў з чэрвеня мінулага года было арыштавана больш за восем тысяч чалавек.

  • Нагодай для антыўрадавых выступленьняў стаў намер уладаў аўтаноміі прыняць закон аб экстрадыцыі падазраваных у злачынствах матэрыковага Кітаю. Акцыі суправаджаліся сутыкненьнямі з паліцыяй. Пратэст 12 чэрвеня быў адным з самых масавых. Тады паліцыя ўжыла для разгону пратэстоўцаў сьлезацечны газ і гумовыя кулі.
  • Пасьля масавых дэманстрацый улады адклікалі законапраект, але пратэстоўцы працягвалі выходзіць на вуліцы і патрабаваць большай незалежнасьці ад Кітаю і вызваленьня ўсіх затрыманых актывістаў.
  • У пачатку 2020 года на фоне пандэміі каранавірусу і ўведзеных абмежавальных крокаў пратэсты спыніліся. Аднак назіральнікі адзначаюць, што летам акцыі могуць аднавіцца з новай сілай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG