27 чэрвеня у шмат якіх месцах сьвету прайшлі ланцугі салідарнасьці і акцыі ў падтрымку беларусаў, падчас якіх удзельнікі патрабавалі свабоды зьняволеным грамадзянам і блогерам Беларусі і дэмакратычных выбараў у краіне.
Вось ланцуг салідарнасьці ў турэцкім Ізьміры.
А гэта акцыя беларускай салідарнасьці і ў Лімасоле на поўдні Кіпру.
27 чэрвеня беларускія ланцугі салідарнасьці са зьняволенымі і ў падтрымку мірных пераменаў прайшлі таксама ў Празе, Браціславе, Бэрліне, Гамбургу, Брэмэне, Парыжы, на высьпе Балі (Інданэзія).