У гарадах Нямеччыны 27 чэрвеня прайшлі акцыі, прысьвечаныя сытуацыі ў Беларусі. Удзельнікі імпрэзаў, узгодненых з уладамі, патрабавалі правядзеньня свабодных прэзыдэнцкіх выбараў.
Акцыя ў Бэрліне прайшла побач з захаваным фрагмэнтам Бэрлінскага муру. Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам выстраіцца ў адну «лінію з дыстанцыяй 1.5–2 мэтра адзін ад аднаго».
Удзельнікі акцыі назвалі тое, што адбываецца ў Беларусі, «недэмакратычным, бесчалавечным і несвоечасовым».
У Гамбургу беларусы выйшлі на акцыю салідарнасьці. «Мы зноў сабраліся сёньня, каб выказаць салідарнасьць з палітвязьнямі і ўсімі, хто выходзіць на вуліцы Беларусі за дэмакратыю, свабоду і сумленныя выбары», — напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку адна з арганізатарак Натальля Гардэр.
Ланцуг салідарнасьці прайшоў сёньня таксама ў Брэмэне.