Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга салідарнасьці ў цэнтры Менску расьцягнулася на тры кілямэтры

абноўлена

18 чэрвеня ў цэнтры Менску, каля Беларускай дзяржаўная філярмоніі на праспэкце Незалежнасьці, праходзіць супольны пікет прадстаўнікоў правацэнтрысцкай кааліцыі апазыцыі.

Як казалі раней арганізатары пікету — Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч і Мікалай Казлоў — ён мае на мэце выказаць салідарнасьць зь Сяргеем Ціханоўскім, Паўлам Севярынцам, Міколам Статкевічам і іншымі затрыманымі падчас перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі.

Чарга ўдзельнікаў пікету паступова расьцягнулася амаль на 2 кілямэтры — ад будынку Беларускай дзяржаўнай філярмоніі да Кастрычніцкай плошчы Менску.

Нягледзячы на неспрыяльнае надвор'е (пэўны час ішоў дождж з градам) людзі працягваюць падыходзіць і станавіцца ў чаргу, нават пасьля таго, як афіцыйна скончыўся пікет прадстаўнікоў правацэнтрысцкай кааліцыі. У выніку «чарга салідарнасьці» расьцягнулася да плошчы Незалежнасьці ў Менску і далей у бок вуліцы Бабруйскай.

Шмат якія машыны, што едуць па праспэкце Незалежнасьці, сыгналяць удзельнікам акцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG