18 чэрвеня ў цэнтры Менску, каля Беларускай дзяржаўнай філярмоніі на праспэкце Незалежнасьці, прайшоў супольны пікет прадстаўнікоў правацэнтрысцкай кааліцыі на знак салідарнасьці зь Сяргеем Ціханоўскім, Паўлам Севярынцам, Міколам Статкевічам і іншымі затрыманымі падчас перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі.
Чарга ўдзельнікаў пікету расьцягнулася больш чым на 2 кілямэтры — ад Белдзяржфілярмоніі да Кастрычніцкай плошчы Менску.
Нягледзячы на неспрыяльнае надвор'е (пэўны час ішоў дождж з градам) людзі працягвалі падыходзіць і станавіцца ў чаргу, нават пасьля афіцыйнага заканчэньня пікету правацэнтрысцкай кааліцыі. У выніку «чарга салідарнасьці» расьцягнулася далей ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці ў Менску і далей у бок вуліцы Бабруйскай.