Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галерэя, зь якой забралі калекцыю «Белгазпрамбанку», зноў адкрываецца, «каб расказаць пра карціны і пра мастакоў»


Менская галерэя «​Арт-Беларусь»​ ад 16 чэрвеня зноў адкрываецца, але без карцін з карпарацыйнай калекцыі «Белгазпрамбанку».

Як гаворыцца ў паведамленьні галерэі, уваход будзе вольны, творы можна будзе паглядзець на вялікім праектары, а біяграфіі аўтараў і гісторыі палотнаў — пад QR-кодамі ў пустых рамах на сьценах галерэі. «Нашая задача цяпер — расказаць пра гэтыя карціны і пра мастакоў, ураджэнцаў Беларусі, якія стварылі іх».

Паводле інфармацыі дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1», «паўтары сотні карцін коштам 20 мільёнаў даляраў далучаныя да крымінальнай справы» і «ёсьць інфармацыя, што іх рыхтавалі да тэрміновага вывазу з краіны».

БТ не назвала арыштаваных твораў, але буйным плянам паказала «Еву» Хаіма Суціна коштам 1 мільён 805 тысяч даляраў.

«Арт-Беларусь» — культурны праект, ініцыяваны «Белгазпрамбанкам». У межах праекту шэраг твораў мастацтва быў куплены ў замежных калекцыях і прывезены ў Беларусь. Калекцыя «Белгазпрамбанку» налічвае больш за 150 артэфактаў — карціны, скульптуры, кнігі. Найбольш каштоўная частка калекцыі — творы мастакоў Парыскай школы родам зь Беларусі: Марка Шагала, Хаіма Суціна, Шрагі Царфіна, Пінхуса Крэменя, Міхаіла Кікоіна, Восіпа Любіча.

Значная частка калекцыі «Белгазпрамбанку» з 2017 году была выстаўлена ў галерэі «Арт-Беларусь», якая месьціцца ў Палацы мастацтваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG