Спачатку прадстаўнікі мясцовых уладаў прымусілі Алеся Пушкіна перанесьці ягоную выставу, якую ён ладзіў у цэнтры Бабра, у іншае месца, а потым прыбраць яе. Далей за справу ўзяўся Ўладзімер Загорскі. Што было, распавёў карэспандэнту Свабоды Алесь Пушікн:
«Застаўся ў цэнтры пляца разам з „Карцінай Свабоды“, і тут падбягае да мяне Загорскі, ні слова ня кажучы, валіць работу. Я спрабую падняць, ён цягне па асфальце гэтую вялікую карціну, наступае на яе нагой, на твор мастацтва, які пішацца 20 гадоў. Чалавек з такімі адукацыямі, дзяржаўны служачы, беларус. Потым хапае гэтую „Пагоню“ (памерам 80 на 60 сантымэтраў на фанэры), адрывае яе ад гэтай кампазыцыі, ламае на дзьве часткі. Ён паламаў падрамнік, наступіўшы нагой. І гэта ўсё перад тэлекамэрамі, перад журналістамі і краязнаўцамі. Я кажу яму: „Што вы робіце?“ Ён моўчкі ўсё гэта робіць і ідзе ў сельсавет. Відаць, ня вытрымалі нэрвы. Можа, яго Майдан так напалохаў? Але ж гэта проста выстава была».
Алесь Пушкін згадаў выпадак, калі перад тэлекамэрамі кіраўнік спраў прэзыдэнта Іван Ціцянкоў рваў дзяржаўны бел-чырвона-белы сьцяг на кавалкі і ставіў на іх свае аўтографы. Мастак лічыць, што цяпер на тое, што здарылася ў Бабры, неабходна адпаведна адрэагаваць:
«Каб такой ціцянкоўшчыны больш не было. Як тады Іван Ціцянкоў рваў бел-чырвона-белы сьцяг перад тэлекамэрамі ў 1995 годзе, так і зараз ахоўваемую гісторыка-культурную каштоўнасьць, дзяржаўную сымболіку ў свой час, старажытны герб, пад якім мы перамаглі ў Грунвальдзе — яго ламаюць з такой злосьцю. І гэта новая мясцовая ўлада».
Мастака зьдзівіла, што па вуліцы пусьцілі трактар, які абдаў пылам выстаўленыя карціны.
«Ну вось Дар’ю Домрачаву вы ганаруеце, дапамагаеце разьвіваць спорт. А чаму такое стаўленьне да мастацтва? Цягнуць карціну, пыліць і як сьмецьце нас з плошчы зьмесьці. Гэта ж быў такі пэрформанс, людзі бралі пэндзлік і таксама пісалі «Карціну Свабоды».
Алесь Пушкін так распавёў пра асобу Ўладзімера Загорскага:
«Чалавек вельмі харошы, родам з Халопеніч, бацька траіх дзяцей. Скончыў пэдунівэрсытэт імя Танка, акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце. Выканаўца абавязкаў старшыні Бобрскага сельсавету. Падчас мясцовых выбараў балятаваўся ў наш сельсавет і, напэўна ж, прайшоў, бо не было альтэрнатывы».
У размове з карэспандэнтам Свабоды Ўладзімер Загорскі патлумачыў, што там, дзе праводзіў выставу Пушкін, нібыта «ішлі тэхналягічныя працы».
Карэспандэнт: «Чаму вы так зрабілі?»
Загорскі: «У нас ёсьць такі мастак Алесь Пушкін. Там ішлі тэхналягічныя працы, а ён крайне хацеў быць у эпіцэнтры падзей. Тэхніка працавала, трактары. Жыцьцё чалавечае даражэй за ўсё. Алесь, я так думаю, свой пункт гледжаньня выказаў.Таму абапірайцеся на думку Алеся Пушкіна, і мы будзем рады ўбачыць ваш матэрыял».
Карэспандэнт: «Але чаму вы гэта зрабілі?»
Загорскі: «Так, але вы не вырывайце з кантэксту. Вы пачніце ад пачатку — у колькі прыйшоў Алесь Пушкін, дзе і што, як і для чаго ён стаў. І тады ўвяжацца і гэты званок, які вы мне робіце, гэта як адзінае цэлае, працяг агульнай канцэпцыі разьвіцьця падзей у гарадзкім пасёлку Бобр».
Карэспандэнт: «А як вы наагул ставіцеся да герба „Пагоня“?»
Загорскі: «Я стаўлюся да яго, як усе нармальныя людзі. Гэта, так, частка гісторыі. У пэўны пэрыяд гэта сымбаль краіны. Але ў цяперашні час Алесь Пушкін скарыстаў гэты інструмэнт. Па-першае, ён ня ставіўся да яго як да герба. А вы спытайце, дзе ён яго нёс, дзе ён яго замацоўваў, для якіх мэтаў ён запрасіў. Выкарыстоўваў ён гэтую фанэру, якую ён называе гербам, як належыць ставіцца да сымбаляў. Ён жа ня так выкарыстоўваў».
Карэспандэнт: «Ён прымацаваў да карціны...»
Загорскі: «Да якой карціны, чым ён яе замацаваў? Хіба можа чалавек прымацоўваць гэта, што ён называе гербам? У такім выглядзе сымболіку не захоўваюць, ня носяць і не выкарыстоўваюць. Я ня згодны з вамі ў тым сэнсе, што вы лічыце, што так трэба абыходзіцца з сымбалямі.
Але сутнасьць у тым, што Алесь Пушкін сёньня жывы, здаровы і можа выкарыстоўваць свой талент на блага радзімы. І мы з вамі як прыхільнікі яго таленту будзем ліцазрэць яго новыя творы.
Я яшчэ раз кажу. Вось у мяне ў кабінэце вісіць герб Бабра. Яму вельмі вялікая колькасьць гадоў. Але ён захоўваецца так, як павінны захоўвацца сымбалі. А тое, што было ў Алеся, нельга назваць гербам.
Я паступаў адпаведна той сытуацыі, у якой апынуўся. На маім месцы вы паступілі б, відаць, гэтак жа. Таму мы з вамі людзі аднаго лягеру, і не супрацьпастаўляйце мяне сабе. Мы з вамі аднолькава глядзім на сьвет».

Загорскі: Тое, што было ў Алеся, нельга назваць гербам

Я паступаў адпаведна той сытуацыі, у якой апынуўся. На маім месцы вы паступілі б, відаць, гэтак жа