Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі закрылі справу аб пагрозе забойстваў. Гэта была разборка расейскіх дыпляматаў, кажуць спэцслужбы


Расейскае консульства ў Празе
Расейскае консульства ў Празе

Чэская контарвыведная Служба бясьпекі і інфармацыі паведаміла аб закрыцьці справы пра пагрозу атручваньня праскіх муніцыпальных палітыкаў. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

У службе лічаць, што адзін расейскі дыплямат напісаў на іншага беспадстаўны данос. Раней абодва яны былі выдвараны з краіны.

У прэс-рэлізе гаворыцца, што ў гісторыю, якая адбылася, цяжка паверыць і яна выглядае абсурднай. Пры гэтым ведамства называе яе «простай і сумнай гісторыяй пра варожасьць і зайздрасьць паміж двума супрацоўнікамі расейскай амбасады». Адзін зь іх, як сьцьвярджаецца, накіраваў у контрвыведку ананімны ліст, спрабуючы нанесьці сур’ёзную шкоду свайму калегу.

У контарвыведцы адзначаюць, што «ніводная служба бясьпекі ў сьвеце ня можа выкінуць падобную інфармацыю ў сьмецьцевы кошык і рызыкнуць нашкодзіць або страціць жыцьці нявінных людзей, калі яе зьмест будзе пацьверджаны». Як сьцьвярджаюць у ведамстве, у іх «не было магчымасьці рызыкаваць. На жаль, нават забойствы знаходзяцца ў арсэнале расейскіх спэцслужбаў».

У канцы красавіка чэскае выданьне Respekt апублікавала расьсьледаваньне, дзе гаварылася, што ў Прагу прыбыў расейскі дыплямат з атрутай, якой плянавалася атруціць мэра Прагі Здэнэка Гржыба і мэраў некаторых раёнаў сталіцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG