Затрыманьне адбылося 28 студзеня. Імя падазраванага — Пол Уілан.
Інфармацыю распаўсюджваюць расейскія СМІ са спасылкай на ФСБ.
Паведамляецца, што Уілана затрымалі «пры правядзеньні шпіёнскай акцыі». У дачыненьні да амэрыканца распачатая крымінальная справа па артыкуле, які прадугледжвае ад 10 да 20 гадоў зьняволеньня.