Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Браслаўскім раёне ўвялі абавязковы масачны рэжым


Браслаўскі райвыканкам увёў дадатковыя меры прафіляктыкі і зьніжэньня распаўсюджваньня вострых рэсьпіраторных інфэкцый, у тым ліку выкліканых COVID-19, паведамляе мясцовае выданьне «Браслав Online».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Згодна з дакумэнтам

  • Людзі павінны абавязкова насіць маскі ў крамах, аптэках, аддзяленьнях банкаў, сувязі, пошты, у транспарце і іншых аб’ектах масавага знаходжаньня людзей. Абслугоўваць наведнікаў бяз масак забаронена.
  • У грамадзкіх месцах павінна быць ня менш за 10 м² на чалавека.
  • Для касіраў і прадаўцоў рэкамэндуюць усталяваць празрыстыя экраны або выдаць ім ахоўныя шчыткі на твар.
  • Для ветраньня і прыбіраньня памяшканьняў з дэзынфэкцыйнымі сродкамі ўводзяць дадатковыя перапынкі ў працы.

«Меры абумоўленыя пагаршэньнем эпідэміялягічнай абстаноўкі ў рэгіёне», — патлумачыла галоўны санітарны ўрач Браслаўскага раёну Вольга Рудакова.

Раней абавязковы масачны рэжым увялі ў у Бялыніцкім і Кіраўскім раёнах Магілёўскай вобласьці.

26 траўня абавязковы масачны рэжым таксама ўводзілі ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці, але празь дзень маскі зноў сталі толькі рэкамэндацыяй.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG