Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад візытам Орбана Вугоршчына ахвяравала паўмільёна эўра на рамонт катэдральнага сабору ў Магілёве 


Магілёўскі катэдральны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны і Сьвятога Станіслава.
Магілёўскі катэдральны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны і Сьвятога Станіслава.

Урад Вугоршчыны перадасьць 480 тысяч эўра на абнаўленьне каталіцкага сабора ў Магілёве. Рашэньне апублікавалі ва ўрадавым весьніку.

Як паведамляе польскае інфармацыйнае агенцтва PAP, урад Вугоршчыны пастанавіў аказаць дапамогу на рамонт касьцёла ў гонар сьвятога Станіслава ў Магілёве з мэтай умацаваньня сувязяў зь Беларусьсю.

Фінансавая падтрымка ў 2020 годзе складзе 165 млн форынтаў (480 тысяч эўра). Сродкі беларускаму боку будуць пералічаныя Міністэрствам замежных спраў і гандлю Вугоршчыны сумесна зь Міністэрствам фінансаў.

Вугорскія СМІ ў гэтым зьвязку адзначаюць, што ў апошнія гады двухбаковыя сувязі ўзмацняюцца, прыкладам чаго зьяўляецца вызваленьне грамадзянаў Беларусі ад візавага збору і афармленьня віду на жыхарства.

Таксама разглядалася магчымасьць прыцягваньня зь Беларусі сэзонных працоўных. Але гэта было яшчэ да пандэміі, калі ў Вугоршчыне быў недахоп рабочай сілы. Падчас цяперашняга крызісу у краіне шмат сваіх беспрацоўных.

5 чэрвеня ў Беларусі з афіцыйным візытам знаходзіцца прэм’ер-міністар Вугоршчыны. Сярод іншага Аляксандар Лукашэнка і Віктар Орбан абмеркавалі рэалізацыю шэрагу сумесных праектаў у рамках ініцыятывы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG