Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Орбан заявілі пра супадзеньне інтарэсаў 


Віктар Орбан і Аляксандар Лукашэнка, 5 чэрвеня 2020 году.
Віктар Орбан і Аляксандар Лукашэнка, 5 чэрвеня 2020 году.

У Менску праходзяць перамовы Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана.

Што сказаў Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі добра ведаюць блізкую Вугоршчыну, бо шчыльнае супрацоўніцтва было яшчэ за савецкім часам.

«Я добра ведаю магчымасьці, патэнцыял і тую ступень супрацы паміж СССР і Вугоршчынай, якая была ў мінулым стагодзьдзі. Вашая краіна з высокім узроўнем разьвіцьця. І ў сілу гэтага — вялізнага патэнцыялу», — цытуе яго БелТА.

Адзначыў Лукашэнка і ўмовы, на фоне якіх адбываюцца цяперашнія перамовы.

«Хачу вас павіншаваць: вы адкрываеце ўсяму сьвету старыя-новыя маршруты пасьля гэтай страшнай, як нам здавалася, эпідэміі. І я хачу падзякаваць, што гэты маршрут адкрылі, прыбыўшы ў Беларусь. Думаю, няма сэнсу шмат гаварыць у пляне знаёмства. Мы хоць завочна, але добра ведаем адзін аднаго, сустракаліся на міжнародных форумах», — сказаў ён.

Пры гэтым Лукашэнка лічыць, што цяперашні ўзровень гандлёва-эканамічных і палітычных стасункаў паміж Менскам і Будапэштам не адпавядае патэнцыйным магчымасьцям бакоў. Таваразварот на 255 млн даляраў ня той, які павінен быць. Таму трэба выкарыстоўваць усе магчымасьці дзеля таго, каб выкарыстоўваць патэнцыял двух магутных эканамічных арганізацый: з аднаго боку — Эўразьвяз, з другога — Эўразійскі эканамічны саюз.

Што сказаў Орбан

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны, у сваю чаргу, растлумачыў прычыны выбару менавіта Беларусі ў якасьці краіны для візыту пасьля працяглай адсутнасьці замежных паездак.

«Калі я задумаўся пра свае замежныя паездкі пасьля пандэміі, куды паехаць ўпершыню, я падумаў: паедзем туды, куды даўно абяцалі. Гэтым візытам мы вам абавязаныя ўжо даўно. Так што з многіх прычын магу радавацца, што я тут».

Ён таксама прыгадаў сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у Стамбуле, пасьля якой у яго засталіся «прыемныя асабістыя ўспаміны».

«Я ня бачу ніякіх палітычных сутыкненьняў. Мы ня памятаем, каб Беларусь калі-небудзь непаважліва ставілася да Вугоршчыны, і ня памятаем, каб мы вам не аддалі даніну павагі. На жаль, вы маеце рацыю, што мы вельмі мала з гэтага ўзялі. Нашы палітычныя кантакты недастаткова шчыльныя. Мы мала размаўляем адзін з адным, і аб’ём эканамічнага супрацоўніцтва таксама сьціплыя», — заўважыў ён.

Віктар Орбан падкрэсьліў, што Беларусь — разьвітая краіна, асабліва ў сфэры прамысловасьці. І выказаў спадзяваньне, што цяперашняя сустрэча стане значным крокам наперад у разьвіцьці адносінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG