Праваабарончая група Цэнтар дэмакратыі і тэхналёгій пры падтрымцы тэхналягічнай галіны падала пазоў супраць указу прэзыдэнта Дональда Трампа аб сацыяльных сетках.
Пазоўнікі сьцьвярджаюць, што распараджэньне прэзыдэнта парушае Першую папраўку да Канстытуцыі ЗША (пра свабоду слова, свабоду сходаў, свабоду прэсы), перадае «Голас Амэрыкі».
Праваабаронцы адзначаюць, што прэзыдэнт выдаў указ пасьля таго, як Twitter Inc унёс заўвагі аб праверцы фактаў у твіты Трамп, і называюць яго «відавочна карным».
У пазове сьцьвярджаецца, што распараджэньне Трамп «астудзіць будучыя онлайн-выказваньні іншых выступоўцаў» і зьнізіць здольнасьць амэрыканцаў свабодна выказвацца ў інтэрнэце.
Дональд Трамп на мінулым тыдні выдаў указ, заявіўшы пра пляны прадставіць закон, які адмяняе прававую абарону інтэрнэт-кампаній, уключаючы Twitter і Facebook. Прэзыдэнт атакаваў Twitter за тое, што некалькі ягоных твітаў, якія тычацца галасаваньня праз пошту, суправадзілі спасылкамі, у якіх сьцьвярджалася, што факты, выказаныя Трампам, не адпавядаюць рэчаіснасьці.
Трамп заявіў, што ён хоча дамагчыся «адмены або перагляду» заканадаўчых актаў, якія абараняюць сацыяльныя сеткі ад адказнасьці за кантэнт, які разьмяшчаецца карыстальнікамі. Прэзыдэнт таксама даручыў генпракурору Ўільяму Бары неадкладна пачаць распрацоўку законапраекту, датычнага кампаній, якія валодаюць сацсеткамі.
У Белым доме гэтую заканадаўчую ініцыятыву камэнтаваць адмовіліся.