Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн: «Ня стану разьдзімаць нянавісьць, калі мяне выберуць прэзыдэнтам»


Джо Байдэн, архіўнае фота
Джо Байдэн, архіўнае фота

Былы віцэ-прэзыдэнт і імаверны кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн у аўторак выступіў з буйной публічнай заявай, паабяцаўшы ў выпадку выбраньня не «разьдзімаць полымя нянавісьці» і імкнуцца да ацаленьня ранаў, якія доўгі час прычынялі боль амэрыканцам.

Байдэн выступіў у Філядэльфіі, дзе, як піша «Голас Амэрыкі», у апошнія дні пратэсты часам набывалі гвалтоўны характар. Байдэн крытычна ацаніў рэакцыю прэзыдэнта Дональда Трампа на дэманстрацыі, у прыватнасьці яго рашэньне правесьці фотасэсію ў гістарычнай царкве непадалёк ад Белага дома пасьля таго, як праваахоўныя органы ўжылі сьлёзатачывы газ, каб разагнаць дэманстрантаў, якія сабраліся там.

«Калі мірных дэманстрантаў на загад прэзыдэнта разганяюць ад парога народнага дому, Белага дому, з ужываньнем сьлезацечнага газу і сьветлашумавых гранат, каб арганізаваць фатасэсію ля высакароднай царквы, можна дараваць нам за перакананьне, што прэзыдэнта больш цікавіць улада, чым прынцыпы», — сказаў Джо Байдэн.

Сьмерць афраамэрыканца Джорджа Флойда, пасьля якой разгарэліся пратэсты, Байдэн называў «трывожным званком».

Як адзначае «Голас Амэрыкі», у сваім выступе былы віцэ-прэзыдэнт імкнуўся выканаць балянс паміж прызнаньнем заканамернасьці грамадзкага гневу і асуджэньнем актаў гвалту.

Байдэн пакінуў родны штат Дэлавэр упершыню з сярэдзіны сакавіка, калі праз пандэмію каранавірусу ён самаізаляваўся ў сябе дома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG