Ня варта асуджаць уладу, бо ёсьць людзі, якія яе шануюць, іх нельга палохаць.
Ня варта казаць, што ў краіне кепская эканоміка і што шмат каму кепска. Бо кепска ня ўсім. Так можна адрынуць заможную частку.
Нельга казаць, што бюракратычная махіна замінае людзям. Бо ёсьць ветлівыя і добрыя чыноўнікі. Так мы спалохаем электарат, які зь імі сутыкнуўся.
Давайце пазьбягаць згадак пра беларускую мову, бо расейскамоўная большасьць спалохаецца, што мы іх прымусім размаўляць на мове, якую яны, паводле ўсіх перапісаў, у сваёй большасьці лічаць роднай.
Нельга казаць, што мы за эўрапейскі цывілізацыйны выбар. Па-першае, там таксама ўсяго хапае. Па-другое, многім падабаецца Расея, хаця ўсе яе пабойваюцца і разумеюць, што там робіцца. Але іх нельга спалохаць яшчэ больш.
Нельга казаць, што краіну чакаюць грунтоўныя перамены, бо шмат хто хоча стабільнасьці. Яны могуць пабаяцца.
Ня варта крытыкаваць пэрсанальна Лукашэнку, бо шмат хто ўдзячны яму за тое, што ён не разваліў дашчэнту дзяржаву. Хаця мог.
Давайце часьцей казаць, што мы за сумленную палітыку і новую якасьць у ёй. Рызыкнем, што людзі нам павераць, бо мы былі някепскія ў мінулым.
Хаця пра мінулае лепш не казаць, трэба глядзець у будучыню. Але калі прысьпічыць, то можна. Аднак лепш нічога не пацьвярджаць і нічога не абвяргаць.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю