Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суд на Юрыя Чыжа падала яго жонка, — Tut.by


Юры Чыж, архіўнае фота
Юры Чыж, архіўнае фота

Сьвятлана Чыж, жонка бізнэсоўца Юрыя Чыжа, падала на мужа пазоў у Нагінскі гарадзкі суд Маскоўскай вобласьці Расеі аб падзеле супольна нажытай маёмасьці, сьцьвярджае Tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.

У пазове гаворка ідзе пра чатыры акцыі ЗАТ «Гандлёвы дом „БелАЗ“» — гэта 4% статутнага капіталу. Намінальны кошт акцыі — 30 тысяч расейскіх рублёў (каля 418 даляраў, або каля 1000 беларускіх рублёў). Пазоў пададзены ў Нагінску, бо там, сьцьвярджае пазоўніца, і жыве Юры Чыж.

Сьцьвярджаецца, што Юры Чыж прадаў акцыі па намінальнай цане ААТ «БелАЗ» яшчэ ў лістападзе 2018 году, а жонка даведалася пра гэта толькі ў лютым 2020-га. На думку пазоўніцы, цана ўгоды была заніжаная больш як у 100 разоў.

Цяпер, акрамя 4% у «БелАЗ», па 48% «Гандлёвага дому» належаць «Прэзыдэнцкаму спартоваму клюбу» і ЗАТ «УралБелАЗсэрвіс».

Тым часам кампанія «Трайпл» Юрыя Чыжа падала заяву аб банкруцтве.

Бізнэс Юрыя Чыжа пачаўся ў 1992 годзе. Тады «Трайпл» займаўся выпускам новых для Беларусі шклопакетаў і рабіў газіроўку пад маркай «Акватрайпл». Ужо ў 1996 годзе яны выйгралі буйны тэндэр на пастаўку шклопакетаў для будаўніцтва новага менскага вакзалу. З гэтага пачалася гісторыя кампаніі, якая працавала ў нафтагазавай сфэры, на рынку нерухомасьці, у рытэйле, рэстаранным бізнэсе і ў сфэры прыгажосьці.​ У 2013 годзе Юры Чыж быў самым уплывовым бізнэсоўцам Беларусі. Зьбіраў ураджай на ўчастку Лукашэнкі і будаваў гатэль «Кемпінскі», яго называлі «гаманцом Лукашэнкі». Ужо праз тры гады ён трапіў у СІЗА на паўгода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG