Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 23 траўня
- За дзень выявілі яшчэ 941 інфікаваных на COVID-19 і прызналі яшчэ 4 сьмерці, агулам 35 244 інфікаваных і 194 памерлых з пачатку пандэміі
- Мінздароўя: палова інфікаваных COVID-19 у Беларусі — жыхары Менску
- Больш за 5 тысяч чалавек падпісалі пэтыцыю пра перанос экзамэнаў
- Каранавірус: рэкордная колькасьць выпадкаў за суткі ў сьвеце, Бразылія апярэдзіла Расею
- Крайне правая гішпанская партыя Vox зладзіла ў Мадрыдзе дэманстрацыю супраць карантынных мераў, прынятых у сувязі з пандэміяй каранавірусу
- Больш за 40 чалавек захварэлі на COVID-19 пасьля службы ў царкве ў Франкфурце
- Вядучы амэрыканскі экспэрт: Ня трэба разьлічваць на вакцыну