Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь падтрымала ініцыятыву аб адмене роўмінгу паміж Эўразьвязам і ўдзельнікамі «Ўсходняга партнэрства» 


Эўрапарлямэнт унёс прапанову адмяніць роўмінг паміж Эўразьвязам і краінамі «​Ўсходняга партнэрства»​. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі гатовае да практычнай рэалізацыі ініцыятывы.

«Пачалася падрыхтоўка праекту рэгіянальнага роўмінгавага пагадненьня ў рамках „Усходняга партнэрства“, якое можа быць падпісана сёлета ў сьнежні і ўступіць у сілу 1 студзеня 2022 году. Праект прадугледжвае паэтапнае зьніжэньне тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу ў краінах „Усходняга партнэрства“ цягам пяці гадоў», — пракамэнтаваў агенцтву «Минск-Новости» першы намесьнік міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргей Несьцяровіч.

Ён адзначыў, што Беларусь бярэ актыўны ўдзел у пэрспэктыўных кірунках узаемадзеяньня ў галіне сувязі і інфарматызацыі. Адзін зь іх — гарманізацыя тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу, якая абмяркоўваецца паміж Эўразьвязам і шасьцю дзяржавамі – удзельніцамі праграмы «Ўсходняга партнэрства»: Армэніяй, Азэрбайджанам, Беларусьсю, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай.

«Праца вядзецца ў адпаведнасьці з узгодненай у рамках „Усходняга партнэрства“ дарожнай мапай у сфэры роўмінгу з улікам дасьледаваньня цэнаўтварэньня гэтых паслуг. Прааналізавалі статыстычныя дадзеныя і паказьнікі роўмінгу ў краінах – удзельніцах „Усходняга партнэрства“ і Эўразьвязу, выпрацавалі адпаведныя рэкамэндацыі», — дадаў чыноўнік.

Наступным этапам супрацы стане пытаньне паэтапнай гарманізацыі тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу паміж краінамі – удзельніцамі «Ўсходняга партнэрства» і Эўразьвязам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG