Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя суды за сустрэчы з блогерам Ціханоўскім. Першыя выракі ў Маладэчне: арышт 7 сутак і штраф 810 рублёў

абноўлена

Судовая заля, ілюстрацыйнае фота
Судовая заля, ілюстрацыйнае фота

У розных гарадах Беларусі працягваюць судзіць актывістаў, якія сустракаліся з гомельскім блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Маладэчна

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», 21 траўня ў Маладэчне працягнуўся судовы працэс над Паўлам Пясковым. У дачыненьні актывіста разглядаліся два пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). Гэта сустрэча з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 15 красавіка, а таксама ўдзел у «кармленьні галубоў» 3 траўня.

Судзьдзя Вікторыя Паляшчук вырашыла, што віна Паўла Пяскова даказаная, і прызначыла яму пакараньне ў выглядзе штрафу ў памеры 810 рублёў.

21 траўня пачаўся судовы працэс над Аляксеем Вайцяховічам. Судзьдзя Вікторыя Паляшчук пакарала яго 7 суткамі арышту.

Вялейка

У Вялейцы па дапрацаваных пратаколах будуць судзіць Андрэя Кудзіка і Андрэя Кастэнку.

Пратаколы на Кудзіка і Кастэнку былі адпраўленыя судзьдзёй Аленай Ахметавай на дапрацоўку, бо паказаньні сьведак не супадалі з выкладзенай там інфармацыяй. Актывістаў зноў выклікалі ў міліцыю, каб перапісаць пратаколы.

21 траўня міліцыянт Уладзімер Путро наноў склаў тры пратаколы і паведаміў Андрэю Кудзіку, што суд адбудзецца ў другой палове дня.
Андрэя Кастэнку пра суд паводле «абноўленых» пратаколаў праінфармавалі праз SMS-паведамленьне.

Пухавічы

Паводле неправеранай інфармацыі з тэлеграм-канала «Страна для жизни», блогера Уладзімера Няронскага асудзілі яшчэ на 10 сутак арышту. 21 траўня Няронскі мусіў вызваліцца з ІЧУ ў Пухавічах, дзе адбываў пакараньне ў 10 і 5 сутак арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG