Значных фальсыфікацый пры падліку галасоў на папярэдніх выбарах не было, заявіў Віктар Бабарыка падчас прэс-канфэрэнцыі ў Менску 20 траўня, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода.
«Я ня веру ў тое, што калі за мяне прагаласавалі 10 працэнтаў, нехта можа напісаць 80%. І наадварот, ня веру, што калі прагаласуюць 80%, то напішуць 5%. Я веру ў тое, што можна напісаць ня 60%, а 70%, не 15%, а 10%. Я ўпэўнены ў прыблізнай дакладнасьці вынікаў галасаваньня — у межах 20%. Я ня веру ў магчымасьць фальсыфікацыі народнага галасаваньня», — сказаў Бабарыка.
Ён таксама назваў мітатворчасьцю масавыя рэпрэсіі, якія могуць здарыцца пасьля выбараў.
«Я хацеў бы, каб мой штаб знаходзіўся ў КДБ. Але ў нашым штабе няма сакрэтаў, мы не займаемся процізаконнай дзейнасьцю, якія могуць выклікаць рэпрэсіі супраць сяброў майго штаба. Калі гэта будзе зроблена, мы будзем пра гэта пісаць адкрыта. Любы націск, любая пагроза будзе публікавацца, паказвацца. Усё кепскае баіцца цені. Мы паспрабуем асьвятліць нашу кампанію максымальнай колькасьцю сьвятла».
Экс-старшыня праўленьня Белгазпрамбанку Віктар Бабарыка зарэгістраваў найбольшую пасьля Аляксандра Лукашэнкі ініцыятыўную групу, у яе складзе 8905 чалавек.
Пасьля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў ЦВК Бабарыка публічна зьняпраўдзіў падазрэньні, што зьяўляецца «прарасейсім» прэтэндэнтам на ўдзел у выбарах прэзыдэнта Беларусі 9 жніўня 2020 году, заявіўшы, што ён «прабеларускі кандытат».