Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія адмовілася перадаць Расеі зьнесены помнік маршалу Коневу


Дэмантаж помніка Коневу ў Празе, 3 красавіка
Дэмантаж помніка Коневу ў Празе, 3 красавіка

Міністар абароны Чэхіі Любамір Мэтнар заявіў, што Чэхія з павагай ставіцца да вайскоўцаў Чырвонай Арміі і пільна клапоціцца аб іх пахаваньнях на сваёй тэрыторыі, аднак помнік савецкаму маршалу Івану Коневу Расеі не перадасьць.

Пра гэта чэскі міністар заявіў у адказ на ліст расейскага міністра абароны Сяргея Шайгу з просьбай «перадаць помнік Івану Конева Расейскай Фэдэрацыі як мага хутчэй», перадае Deník N.

«Помнік не зьяўляецца ўласнасьцю Міністэрства абароны і не стаяў на яго ўчастку. Таксама, у адпаведнасьці з прававымі нормамі, яго нельга было аднесьці да катэгорыі вайсковых пахаваньняў», — адзначыў міністар абароны Чэхіі ў лісьце да Сяргея Шайгу.

Пры гэтым Любамір Мэтнар дадаў, што помнік Івану Конева належыць праскаму раёну Прага-6, адпаведна Міністэрства абароны Чэхіі ня мае паўнамоцтваў ім распараджацца. Таму, лічыць Любамір Мэтнар, Міністэрства абароны Чэскай Рэспублікі «ня мае паўнамоцтваў вырашаць пра яго магчымую перадачу Расейскай Федэрацыі».

У той жа час чэскі міністар у лісьце да Сяргея Шайгу адзначыў, што Міністэрства абароны Чэхіі займаецца ўтрыманьнем каля чатырох тысяч магіл і брацкіх расейскіх ваенных пахаваньняў, і «гэтую апеку неаднаразова пацьвярджалі прадстаўнікі Вашага міністэрства на пасяджэньнях сумеснай чэска-расейскай міжурадавай камісіі, якая клапоціцца пра вайсковыя магілы».

На месцы помніка невядомыя паставілі ўнітаз
На месцы помніка невядомыя паставілі ўнітаз

Помнік Івану Конева быў пастаўлены 9 траўня 1980 году на плошчы Інтэрбрыгады ў раёне Прага-6, дэмантаваны сёлета 3 красавіка на рашэньне рады раёну.

Расейскі бок выказаў «рашучы пратэст» супраць дэмантажу манумэнту, назваўшы яго «вандальскай дзеяньнямі», і расцаніў тое, што адбылося «як недружалюбны крок, які супярэчыць Дамове аб сяброўскіх дачыненьнях і супрацоўніцтве паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Чэскай рэспублікай з 1993 году».

Мэру Прагі і кіраўнікам двух раёнаў далі ахову паліцыі з прычыны паведамленьняў пра магчымую падрыхтоўку замаху на іх з боку Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG