Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Symbal.by папрасіў дапамогі: скончыліся грошы на пашыў павязак мэдыкам


Каманда Symbal.by шые маскі, архіўнае фота
Каманда Symbal.by шые маскі, архіўнае фота

Беларуская крама Symbal.by расказала 19 траўня, што больш ня мае сродкаў, каб набываць тканіну і працягваць шыць засьцерагальныя маскі для мэдыкаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Збор сродкаў на вытворчасьць павязак «амаль ня рухаецца», піша крама. На момант публікацыі на Molamola сабралі 16 тысяч рублёў зь неабходных 20 тысяч.

«Калі ў вас ёсьць магчымасьць падтрымаць нас і ахвяраваць 5 ці больш рублёў, то гэта будзе для нашай крамы значны ўнёсак, каб разам з вамі мы перажылі і выжылі ў гэты складаны час», — піша Symbal.by.

Яшчэ ў пачатку красавіка Symbal.by перанакіравала ўсю дзейнасьць уласнага швейнага цэху і ўсёй каманды на вытворчасьць масак для шматразовага выкарыстаньня і іх бясплатны распаўсюд.

«Актыўна завітваць і пытацца пра маскі ў нашай краме Symbal.by пачалі адразу, як разьляцелася па СМІ інфармацыя пра першы выпадак каранавірусу ў студэнта БНТУ, — расказаў кіраўнік крамы Павал Белавус. — Мы адразу паставілі ў краме санітайзэр, але пра маскі сур’ёзна ня думалі. На той момант было адчуваньне, што іх хапае ў аптэках і асаблівага попыту ня будзе на іх. Хоць ужо тады пачалі мне пісаць людзі і казаць — зрабіце бел-чырвона-белыя павязкі, але мне падавалася неяк няправільна, калі мы пачнём рабіць і прадаваць такія рэчы».

Усё кардынальна зьмянілася зь першых дзён красавіка, расказвае Павал, калі пайшлі масавыя заражэньні і першыя сьмерці. На той момант продажы ў краме ўпалі на 50%. Шыць тое, на што цяпер няма попыту, было немэтазгодна.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG