Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Эўракамісара Барэля заклікаў вызваліць беларускіх журналістаў


Пэтэр Стана
Пэтэр Стана

Пэтэр Стана, прэсавы сакратар Жузэпа Барэля, высокага прадстаўніка Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі, выступіў з заявай з нагоды прысудаў журналістам у Беларусі.

«На мінулым тыдні ў Беларусі пяць журналістаў-фрылансэраў (Міхаіл Аршынскі, Аляксандар Буракоў, Алесь Асіпцоў, Дзьмітры Лупач, Аляксандар Буракоў-малодшы) былі затрыманыя і асуджаныя да адміністрацыйных арыштаў паводле абвінавачваньняў ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах. Паведамляецца, што яны назіралі і асьвятлялі грамадзкія сходы ў падтрымку затрыманага відэаблогера Сяргея Ціханоўскага. Свабодныя, разнастайныя і незалежныя СМІ гэта адзін з нарожных камянёў дэмакратычнага грамадзтва. У час, калі Беларусь набліжаецца да кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў, асабліва важна гарантаваць свабоду СМІ. Мы заклікаем улады неадкладна вызваліць згаданых журналістаў і гарантаваць права журналістаў рабіць сваю працу бяз страху ці перашкодаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG