20% украінцаў лічаць Леаніда Кучму найлепшым прэзыдэнтам пасьля абвяшчэньня незалежнасьці, сьведчаць апытаньні групы «Рэйтынг».
16% адказалі, што найлепшы прэзыдэнт — дзейны прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, 13% лічаць, што найлепшым быў Леанід Краўчук, 12% — Пятро Парашэнка, 9% — Віктар Януковіч і 6% — Віктар Юшчанка.
Разам з тым 14% адказалі, што ніводзін зь іх не найлепшы, яшчэ 10% не маглі адказаць.
Кучму і Януковіча часьцей называлі жыхары паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў, а Парашэнку — жыхары заходне-цэнтральных рэгіёнаў. Зяленскага часьцей называлі маладзейшыя рэспандэнты, а Краўчука — старэйшыя.
Апытаньне прайшло 12–13 траўня. У ім узялі ўдзел 3000 рэспандэнтаў.