Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі атрымаў бы большасьць галасоў выбарнікаў, калі б выбары адбыліся ў блізкім часам, сьведчаць дадзеныя сацыялягічнага дасьледаваньня Цэнтру Разумкова, праведзенага ў красавіку 2020 года і апублікаваныя 4 траўня.
Апытаньне праводзілася з 24 па 29 красавіка. У ім прынялі ўдзел 2056 рэспандэнтаў з усёй Украіны, акрамя анэксаваных тэрыторый.
«Калі б блізкім часам праходзілі прэзыдэнцкія выбары, больш за ўсё галасоў атрымаў бы Уладзімір Зяленскі (45% сярод тых, хто ўзяў бы ўдзел у выбарах і вызначыўся, за каго галасаваць). 13% зь іх маюць намер галасаваць за Пятра Парашэнку, 11% — за Юрыя Бойку, 6% — за Ігара Сьмяшка, 5% — за Юлію Цімашэнку, 3,5% — за Анатоля Грыцэнку, 2% — за Алега Ляшка», — гаворыцца ў высновах аўтараў дасьледаваньня.
Пры гэтым значная частка апытаных — 49% — лічаць, што падзеі ва Ўкраіне разьвіваюцца ў няправільным кірунку. З палітычных інстытутаў больш за ўсё давяраюць прэзыдэнту, менш за ўсё — Вярхоўнай Радзе.