Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заявіў, што Расея валодае зброяй, якой няма ў ніводнай іншай краіны


Запуск расейскай ракеты
Запуск расейскай ракеты

Расея на сёньняшні дзень мае высокатэхналягічнае ўзбраеньне, якім ня можа пахваліцца ніводная іншая краіна. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра гэта ў праграме «Масква. Крэмль. Пуцін». Поўную вэрсію інтэрвію прадставіць у нядзелю тэлеканал «Расія-1».

«Такіх посьпехаў не ўдалося б дамагчыся без фундамэнтальнай навукі, навуковых школаў і інжынэрных кадраў. Гэта было б абсалютна немагчыма. Але мы гэта зрабілі»,— сказаў Пуцін у інтэрвію.

У публікацыі газэты "Коммерсант" адзначаецца, што раней, у тэлефоннай размове прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна абмяркоўваліся пытаньні кантролю над узбраеньнем. Трамп тады заклікаў расейскага прэзыдэнта не дапусьціць гонкі ўзбраеньняў.

У публікацыі гаворыцца, што Расея заняла другое месца пасьля ЗША ў рэйтынгу найбуйнейшых вытворцаў зброі. Такі сьпіс штогод складаецца Стакгольмскім міжнародным дасьледчым інстытутам праблемаў міру (SIPRI).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG